*Вадзіцелька, гом. вадзіцілка ’курыца, якая водзіць куранят’ (ДАБМ, 888). Утворана ад *вадзіцель ’той, хто водзіць’ або непасрэдна ад вадзіць. Страту мяккасці л у суфіксе можна вытлумачыць уплывам слоў, утвораных ад форм на ‑ло: вала̀чылнік < валачыла. Параўн., аднак, дыял. учыцілка, радзіцілка, прыяцелка, пісацелка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыбу́н, ‑а, м.

1. Гіст. Назва розных службовых асоб у Старажытным Рыме. Ваенны трыбун. Народны трыбун.

2. Грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст. [Шэмет:] — Цяжкую страту панесла, партыя, няма ў жывых яе лепшага трыбуна [Кірава]. Лобан. // Выразнік чыіх‑н. ідэй, прынцыпаў, імкненняў. Трыбун сялянскіх мас.

[Лац. tribune.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб..., прыстаўка (гл. а...¹).

Ужыв. замест «А...¹»:

а) перад галоснымі: абысці, абыграць, абумовіць, абярнуцца;

б) у некаторых выпадках перад зычнымі: абдумаць, абмяняць, абжаць;

2) нароўні з прыстаўкай «А...¹» перад зычнай: абгарадзіць, абкарыць, абкантаваць (агарадзіць, акарыць, акантаваць);

3) для ўтварэння дзеяслова са знач. прычыніць страту каму-н.: абважыць, абмераць, абхітрыць;

4) для ўтварэння дзеяслова са знач. не ўлічыць, абысці каго-, што-н. пры размеркаванні чаго-н.: абдзяліць, абмінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́та 1, ‑ы, ДМ страце, ж.

1. Згуба чаго‑н., знікненне каго‑, чаго‑н. Страта працаздольнасці. Страта апетыту. Страта зроку. □ Сусед, які ўкраў у суседа каня, гэта для Маргунка крайняя ступень страты чалавечай годнасці. Куляшоў. // Урон у сувязі са смерцю каго‑н. блізкага, дарагога, вядомага. Смерць вучонага — вялікая страта. □ Памёр ляснічы наш!.. — То пойдзем, браце, Паплачам хоць па сваёй страце. Колас. Дачка расла бойкая, разумная. Яна як бы ўзнагароджвала іх за страту старэйшага сына, які загінуў на фронце. Хадкевіч. // звычайна мн. (стра́ты, страт). Тое, што страчана ў час ваенных дзеянняў (пра людзей, тэхніку і пад.). Хоць страты роты былі вялікія, але фашысты не прайшлі, падаспелі нашы танкі, і контратака нямецка-фашысцкіх войск захлябнулася, іх супраціўленне было зламана, фашыстаў выбілі з умацаванняў і пагналі на захад. Гурскі. Усё: і пакуты, і страты, І грозныя дні ў барацьбе Пазналі героі-салдаты За нас — За мяне і цябе. Кірэенка.

2. Тое, што страчана; прапажа. Раптам страта знайшлася — у аднаго пасажыра было два білеты: зліпліся згорнутыя паперкі, дык не заўважылі. Марціновіч. О, як ён [Вандроўнік] рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту! І Хлебу нізкі, да зямлі, Аддаў паклон, як брату. Танк. // Нястача чаго‑н. Так... хоць зямлі свае нямнога, Але ўсё ж лепей, як нічога. А збудзь яе — пачуеш страту. Колас.

3. звычайна мн. (стра́ты, страт). Безгаспадарчыя выдаткі. Многія гаспадаркі дрэнна выкарыстоўваюць тэхніку, дапускаюць марудлівасць на ўборцы і тым самым дапускаюць страты збожжа. Машэраў. Што значыць зжаць жыта за шэсць дзён замест месяца? Не будзе страт, павялічыцца ўраджай на два-тры цэнтнеры з гектара. Дуброўскі.

•••

Увесці ў страту гл. увесці.

Цярпець страту гл. цярпець.

стра́та 2, ‑ы, ДМ страце, ж.

У буржуазнай сацыялогіі — грамадская групоўка людзей, аб’яднаных пэўнай агульнай сацыяльнай рысай (маёмаснай, прафесіянальнай, адукацыйнай і г. д.), якая проціпастаўляецца класу (у 2 знач.) як паняццю марксісцкай сацыялогіі.

[Лац. stratum — слой.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ущерби́ть сов., книжн.

1. (нанести кому-л. ущерб, урон) зрабі́ць шко́ду (уро́н, стра́ту);

2. перен. (стеснить, обидеть) прыці́снуць, прыгне́сці; пакры́ўдзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ущербля́ть несов., книжн.

1. (наносить кому-л. ущерб, урон) рабі́ць шко́ду (уро́н, стра́ту);

2. перен. (стеснять, обижать) прыціска́ць, прыгнята́ць; кры́ўдзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аб’е́сці, аб’ем, аб’ясі аб’есць; аб’ядзім, аб’ясце, аб’ядуць; заг. аб’еш; зак., каго-што.

1. Абкусаць, абгрызці што‑н. Вусень аб’еў капусту.

2. Разм. Многа ці часта едучы, прычыніць страту каму‑н. [Хадкевіч:] — Яна [Галя] нас не аб’есць... А без яе будзе зусім пуста ў хаце. Васілевіч.

•••

Вушы аб’есці; з вушамі аб’есці — пра ўтрыманне каго‑н. пражэрлівага, але малакарыснага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аспо́жка, аспажа́ свята, звязанае з асенняй сяўбой’ (Інстр. II, Сцяшк.), раней — ’ражаство Багародзіцы’. Ад госпожа, госпоженька (гл. у Нас. госпоженька ’барынька’, ’жонка свяшчэнніка’) і, відаць, *Госпожка ’Багародзіца’. Дасюль, як правільна тлумачыў Даль, 1, 27, 1, 386, назва свята, што па сугучнасці з формамі ад дзеяслова жацьдажынкі і г. д. пераносіцца і на іншыя асеннія святы. «Першая аспажа бывае ў серпні, другая — у верасні» (Сцяшк.). Пра страту пачатковага г‑ гл. аспадар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скабі́ць ‘скрэбці (бульбу)’ (Мат. Гом.), магчыма, сюды ж (калі гэта не другаснае ўтварэнне) ска́біць ‘заганяць стрэмку’ (Нас., Байк. і Некр.), параўн. каш. skobʼic ‘здзіраць кару з дрэва’. Відаць, узыходзіць да прасл. *skobiti ‘скрэбці вострай прыладай’, роднаснага літ. skõbti ‘дзяўбсці, рваць, шчыпаць’, лац. scabere ‘драпаць’, ст.-в.-ням. scaban ‘тс’, ням. schaben ‘скрэбці, церці’, адносна якога выказваецца меркаванне пра яго страту ў славянскіх мовах яшчэ ў праславянскі перыяд (Варбат, Этимология–1971, 3). Гл. таксама SEK, 4, 281.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верну́ть сов., в разн. знач. вярну́ць;

верну́ть де́ньги вярну́ць гро́шы;

верну́ть убы́ток вярну́ць стра́ту;

верну́ть на рабо́ту вярну́ць на пра́цу;

верну́ть наза́д вярну́ць наза́д;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)