торе́ц тарэ́ц, род. тарца́ м.; старча́к, -ка́ м.;

поста́вить торцо́м паста́віць старчако́м (стаўма́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Настабу́рчаны ’непрыгладжаны, непаслухмяны (адносна валасоў)’ (ваўк., Сцяшк. МГ), настабу́рчыцца ’натапырыцца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. стабарчи ’старчма, старчаком’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

торчко́м нареч., разг.; торчмя нареч., прост. тарчма́; (стоймя) стаўма́; (о кладке кирпича) старчако́м; папяро́чкай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старчма́, прысл.

Тое, што і старчаком. Лодку падкідвала, куляла з боку на бок, ставіла старчма, залівала вадой, але яна зноў і зноў усплывала на паверхню. Дуброўскі. Колас наліўся; ён не тырчыць старчма, а хіліцца на пругкай сцябліне. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стро́матыч ‘проста на галаву (упасці)’ (бельск., КЭС), страмо́тыч ‘старчма, старчаком’ (Скарбы, Сцяц. Сл.). З стромы (гл. наступнае слова) і ‑тыч < тыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тарчма́, прысл.

Стаўма, старчаком, у вертыкальным становішчы (звычайна ў спалучэнні: стаяць тарчма). Калі галава плыта спаўзала са шлюза, яна тарчма спускалася ў букту, выбітую плынню, і тады плытнік па самыя грудзі апускаўся ў ваду. Колас. // Не прылягаючы, не прыстаючы. Кажух стаіць тарчма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарало́м ’тарчма (ТСБМ, Янк. 3.), ’тарчма, у беспарадку, дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл.). Прыслоўе ад назоўніка тарала́ (гл. папярэдняе слова) па тыпу старчаком (гл. старчак) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попII разг. (рюха) поп, род. папа́ м.;

ста́вить, поста́вить на попа́ прост. старчако́м (старчма́) станаві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́тарч, по́тырчстарчаком, тарчма, тварам уніз’ (ТСБМ, Янк. БП, Шат.), ’імгненна ўпасці тварам уніз’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’кулём, дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл.), ’стрымгалоў’ (Байк. і Некр.). Вытв. ад *‑trk‑ > *torč‑ > *tyrč‑, гл. патарчака, потырч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насторчстарчаком, старчма, усторч’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), сюды ж насторчыць ’вывіхнуць, выкруціць’ (слонім., Нар. лекс.), гл. сторч, старча́ць ’тырчаць’, параўн. nastorczyć oko ’пашкодзіць вока’ (Арх. Федар.), г. зн. ’накалоцца, напароцца на што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)