кісце́нь, ‑цяня, м.
Даўнейшыя зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку. Ударыць кісцянём. □ Запясце Корчака абвіваў рэмень кісцяня. Кісцень пагойдваўся. Калючы сталёвы шар, падобны на шышку дурнап’яну. Караткевіч.
[Цюрк. кістāн.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
армату́ра, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць прылад і прыстасаванняў для якога‑н. апарата, машыны, канструкцыі. Арматура паравога катла. // Камплект прадметаў для абсталявання электрычнага асвятлення. Асвятляльная арматура.
2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў, а таксама сукупнасць металічных частак, якія ўводзяцца ў які‑н. матэрыял, у якое‑н. збудаванне, каб павялічыць іх трываласць.
[Ад лац. armatura — узбраенне.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сталь ‘цвёрды метал серабрыста-шэрага колеру’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Пятк. 2). Укр. сталь, рус. сталь ‘тс’. Запазычанне з польск. stal, дзе адзначала з XV ст. і ўзыходзіць да с.-в.-ням. stahl ‘тс’ (гл. Брукнер, 512; Карскі, Белорусы, 180; Фасмер, 3, 744; Нававейскі, Zapożyczenia, 262). З польскай таксама сталёвы (Нас., ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ) < stalowy, пры народных утварэннях сталяны́ (Рам., 1–2; Шэйн. 1, Растарг.), ста́ліць ‘загартоўваць’ (Нас., Сержп. Прык.). Стальны́ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), магчыма, з рус. стальной.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
кана́т м. кана́т, -та м.; лі́на, -ны ж.; (верёвка) вяро́ўка, -кі ж.;
стально́й кана́т сталёвы кана́т;
цепно́й кана́т ланцуго́вы кана́т;
ходи́ть по кана́ту хадзі́ць па кана́це.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
перазво́н, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. перазвоньваць (у 2, 3 знач.) і перазвоньвацца (у 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Перазвон Крамлёўскіх курантаў. □ Адчайна павісквалі скрыпкі, рассыпаліся з вясёлым перазвонам срэбныя бомы. Лынькоў. Касцы ў лугах пачалі сталёвы перазвон. Машара. А званы гудуць, плыве далёка Раніцаю свежай перазвон. Бялевіч. З самай раніцы і да позняга вечара з кузні даносіўся перазвон, малаткоў. Даніленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
трактар □ сталёвы конь, стальны конь, жалезны конь
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
моцны, трывалы, нязносны, магутны; волатаўскі (паэт.); вечны, жалезны, сталёвы (перан.)
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
шэры, шызы, сівы, папялісты, мышасты, буры / з бляскам: сталёвы (перан.)
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
серабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
1. Рабіцца серабрыстым, набываць серабрысты колер, бляск. Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. Гурскі. // Выдзяляцца сваім серабрыстым колерам, бляскам, віднецца (пра што‑н. серабрыстае). На аддаленых вяршынях серабрацца воблакі. Бядуля. Усё дно ракі серабрыцца на сонцы, зіхаціць, усланае маляўкай... Краўчанка. // Сівець; зіхацець сівізной. На скронях ужо серабрыліся валасінкі і паглыбіліся зморшчкі ля вачэй, якія, як і раней, захавалі свой сталёвы колер і сваю напорыстасць. Пестрак.
2. Зал. да серабрыць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ко́ска 1, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Памянш.-ласк. да каса 1; невялікая каса. Вось сядзіць насупраць Дубовіка дзяўчына з акуратна заплеценымі коскамі і банцікамі. Сергіевіч.
ко́ска 2, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Памянш.-ласк. да каса 2; невялікая каса 2. Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць іх буйныя росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Колас.
ко́ска 3, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Знак прыпынку (,), які раздзяляе словы, групы слоў і сказы. Узяў [Віктар Аляксеевіч] ручку, старанна выцер кавалачкам паперы пяро і вельмі акуратна выправіў адну памылку і паставіў дзве коскі. Шамякін.
•••
Кропка з коскай гл. кропка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)