Сі́ся дзіц. ‘цыца, цыцка’ (Ласт.), сі́сі дзіц. ‘ссаць цыцку’ (КСП), сіся́ ў выразе (ведае, знае) курыную сісю дый тую не ўсю (Барад.), сі́ська ‘сасок’ (Нас., Касп.), ‘грудзі’, ‘сасок’ (Сл. ПЗБ), сі́ська, сіська́ ‘тс’ (ЛА, 1), а таксама сісе́тнік ‘дзіця, якога кормяць грудзьмі’ (Барад.); сюды ж, відаць, ‘матачнік, ячэйка, у якой расце матка’ (палес., Анох.), сы́ська ‘тс’ (Сл. Брэс.). Рус. си́са, си́ся, си́ська ‘сасок’, балг. си́са ‘сасок’, серб.-харв. си̏са, славен. sisa ‘жаночыя грудзі’. Прасл. *sysa, аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *sysatiссаць’, роднаснага ссаць (гл.). Фасмер (3, 627) сувязь усх. і паўд.-слав. слоў лічыць няпэўнай і мяркуе аб познім узнікненні слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́сліць ’смактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліць ’слініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус. наўг. су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́сля ’той, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsatiссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тка, суто́к ’сасок, цыцка’ (Ласт.). Параўн. польск. sutka, sutek ’тс’, sutki ’грудзі’, якія Брукнер (527) параўноўвае з балг. су́чассаць’, лат. sukt ’тс’, ад кораня *su‑, прадстаўленага ў ст.-інд. sunoti ’выціскае’. Борысь (588) не выключае магчымай сувязі з і.-е. *seu̯‑/*su‑ ’сок, выціскаць сок, хлябтаць, ссаць, высмоктваць’, аднак не бачыць працягу ў славянскім матэрыяле. Адзінкавая фіксацыя прымушае меркаваць пра магчымае запазычанне з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́сьлі ‘ледзяшы, што звісаюць са страхі’, со́сьлівъя (пагода) ‘калі нарастаюць ледзяшы на стрэхах’ (беш., Нар. сл.). Няясна; магчыма, да ссаць (гл.), параўн. славен. seselj ‘соска’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сасі́лы ’саскі ў жывёлы’ (віц., Нар. лекс.). Вытворнае ад *сасаць або *сосіць, параўн. рус. сосать (гл. ссаць) з суф. ‑іла, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дундзі́ць ’гаварыць недарэчнае, бубніць’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. dundė́ti ’гаварыць’ (гл. Сл. паўн.-зах.).

Ду́ндзіцьссаць’ (Шат., Сцяц., Сл. паўн.-зах.), ду́нда ’соска’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сысункі́ ’зябер, Galeopsis L.’ (бых., ЛА, 1). Да сысаць, ссаць (гл.), матывацыя звязана з наяўнасцю ў кветках салодкага рэчыва, параўн. іншыя назвы расліны: смактулькі, мядулькі, мядоўнік (Расл. св.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смакта́ць ‘уцягваць у рот, аблізваць, ссаць’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Байк., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), смокта́ць ‘тс’ (ТС), смакці́ць ‘тс’ (Шатал.), ‘есці вельмі мала, перабіраючы’ (Нар. лекс.). Укр. смокта́ти ‘смактаць; прагна піць’, рус. дыял. смокта́ть ‘тс’, польск. smoktać, smokać ‘смактаць; цмокаць (на каня)’, балг. дыял. смо́хтамссаць, уцягваць у сябе ротам’. Гукапераймальнае; гл. Праабражэнскі, 2, 336–337; Брукнер, 503–504; Фасмер, 3, 690; ЕСУМ, 5, 326 (рэканструюецца позняе *smoktati, звязанае з гукаімітатыўным *smokъ, гл. цмок, цмкаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Моўзаць, лельч., ельск. моўзать ’кусаць без зубоў, дзяснамі’, укр. моўзатʼ (Бел.-укр. ізал.). Да прасл. melztiссаць’, ’даіць’ (рус. ц.-слав. мълсти, рус. цвяр., уладз., ярасл. молсать ’смактаць, абгрызаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́ска, ‑і, ДМ со́сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Тое, з чаго або тое, што даюць ссаць дзіцяці (трубка з гумы ў выглядзе саска). Плача ў калысцы з соскай пустой дзіця. Танк. — Біць вас трэба, такіх матак. Дзіця галоднае, а яна сядзіць і чырванее, як дзяўчынка. Пара ўжо кінуць саромецца, мілая мая. Соску трэба .. Дзе соска? Няма? Эх, ты! — завіхалася спрытная мачыха. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)