порыва́ться

1. (стремиться подняться, делать порывистые движения) разг. рва́цца, імкну́цца, намага́цца, спрабава́ць;

2. (пытаться, стремиться что-л. сделать) імкну́цца, парыва́цца, спрабава́ць, намага́цца, стара́цца;

3. (о связях, отношениях) парыва́цца; разрыва́цца;

4. страд. парыва́цца; разрыва́цца; см. порыва́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тэ́нціць ‘шанцаваць: ня тэнціць беднаму Сцяпану (Жд. 3: у слоўніку памылкова аб’яднанае з та́нчыць ‘танцаваць’). Няясна; магчыма суаднесці з польск. tentowáćспрабаваць, рабіць высілкі дасягнуць’, што звязана з tentacja ‘спроба, высілкі’, гл. тантацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэмзаць1 ’балбатаць, малоць языком’, ’гаварыць абы што’ (астрав., Сцяшк. Сл.; шальч., Сл. ПЗБ). Запазычана з літ. lem̃zyti ’вярзці, гаварыць абы-што’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 700).

Лэмзаць2 ’аблізваць языком’, ’спрабаваць скубці траву (аб карове)’ (драг. Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lémžti ’лізаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацава́ць, моцова́ць, кобр. моцёва́ты ’трывала прымацоўваць’, ’трымацца’, ’узмацняць’, ’спрабаваць моц чаго-небудзь’, ’перамагаць’ (ТСБМ, Нас., Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Нар. лекс.), мацавацца ’ўмацоўвацца, борацца, мерацца сілай’, ’адчуваць моц (у нагах)’ (Нас., Касп.; дзятл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Запазычана са ст.-польск. mocować ’умацоўваць, зацвярджаць’. Гл. таксама моц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каштава́ць1 ’мець тую або іншую цану, грашовую вартасць’; ’абыходзіцца ў якую-н. суму, патрабаваць якіх-н. затрат’ (ТСБМ, БРС, Касп., Шат.). Слова засведчана ў ст.-бел. мове з 1516 г. (таксама як і коштъ, коштованье, коштовне, коштовность і г. д.; гл. Булыка, Запазыч., 174). Параўн. рус. коштовать (дыял.), укр. коштувати і г. д. Запазычанне з польск. мовы (< польск. kosztować ’тс’); Бернекер, 586; Фасмер, 2, 361; гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 67; Рыхардт, Poln., 68. Крыніцай польск. слова з’яўляецца с.-в.-ням. kosten ’каштаваць, быць вартым і да т. п.’ Слаўскі, 2, 545. Гэта апошняе ў сваю чаргу узята са ст.-франц. coster < лац. *costare < cōnstare (Слаўскі там жа).

Каштава́ць2спрабаваць ежу, піццё на смак, на гатоўнасць і інш.’ (ТСБМ, БРС, Касп., Шат.). Параўн. рус. дыял. коштова́ть ’тс’, укр. куштува́ти, коштува́ти. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. kosztować ’тс’ (у такім значэнні польск. слова вядома з XVI ст.), якое ўзята з с.-в.-ням. kosten ’даследаваць, вывучаць, спрабаваць, пробаваць на смак’ або ст.-в.-ням. kostōn ’тс’ (гэты дзеяслоў роднасны лац. gastāre ’каштаваць, спрабаваць ’). Гл. Бернекер, 1, 586; Брукнер, 260; Фасмер, 2, 361; Махэк₂, 282. Вельмі падрабязна аб семантычнай гісторыі слова kosten у ням. мове гл. у Пауля, Wörterb. (7. Aufl., 1960), с. 344. Гл. яшчэ Клюге, 395–396.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попы́тка спро́ба, -бы ж.;

предпринима́ть попы́тки рабі́ць спро́бы; (пытаться) спрабава́ць;

пе́рвая попы́тка спорт. пе́ршая спро́ба;

попы́тка не пы́тка погов. купі́ў не купі́ў, а патаргава́ць мо́жна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарбі́чыцца (тырбі́чыцца) ’спрабаваць уціснуцца (у натоўп, зараслі і пад.)’ (васіл., Лаўшук, вусн. паведамл.), торбі́чыць ’скідаць’ у прымаўцы: прыдзе вербіч (= вербніца), то кожуха торбіч (ТС, тлумачэнне ’апранаць’, відаць, памылковае); сюды ж, магчыма, і торбу́ць — выклічнік да ’кінуць, скінуць’: торбуць ту просцілку (ТС). Параўн. рус. смален. тарбува́ть ’гнаць коней з пашы’ (Дабравольскі), паводле Фасмера (4, 23), няяснае па паходжанні. Цьмяныя словы, магчыма, звязаны з тарабічыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мані́цца ’мець намер, збірацца рабіць што-небудзь; планаваць’, ’спрабаваць’, ’абяцаць, цешыць надзеяй’, (ТСБМ, Сл. ПЗБ; міёр., Нар. сл.; КЭС, лаг.; мядз., Нар. словатв.; Жд. 1), ’хацецца’ (шальч., Сл. ПЗБ), заману́тысь ’захацецца’ (драг., КЭС), ма́ніцца ’мецца (аб тым, што павінна быць)’ (Нар. Гом.). Укр. ману́тися ’хацецца, цягнуць да чаго-небудзь’, рус. пск., цвяр., маск., кур., дан. мани́тся ’хочацца, цягне да чаго-небудзь’. Балтызм. Параўн. літ. manýtis ’хацецца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасыкну́цца1 ’паімкнуцца што-н. зрабіць’ (бераст., Сцяшк. Сл.), пасыка́цца ’выклікацца на якую-н. справу’, ’кідацца’ (Нас.), пасыка́нне ’парыў’, насыка́ць ’выстаўляцца наперад’ (Нас. Доп.), ’соваць нос’, пасы́кнуцца ’вытыркнуцца’ (Грыг.). Балтызм. Параўн. літ. síekti ’імкнуцца’, pasíekti ’дасягнуць (дасягнуць) мэты’. Сюды ж укр. сікатися ’кідацца’, ’прыдзірацца’, ’спрабаваць зрабіць што-небудзь’.

Пасыкну́цца2 ’пахіснуцца’ (ТС). Да *сікну́ць, напрыклад, у выразе драг. спіна сыкнула ’прастрэл у спіне’ (Лучыц-Федарэц). Відаць, з seknęticnpacn. sekti ’сячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сек ‘даўняя мера вагі сыпкіх цел ёмістасцю 12 кг’ (Сл. ПЗБ; в.-дзв., Нар. сл.). Ст.-бел. секъ (ссекъ) пераважна ў магілёўскіх актах ‘адзінка колькасці мяса’ (Скурат, Меры, 145; Ст.-бел. лексікон), ‘мера сыпкіх цел’: семенʼя лняного секов два (Яблонскіс, 210). Скурат (там жа) лічыць вытворным ад *sěkti ‘сячы’, што сумніўна ў сувязі з вышэй прыведзеным значэннем. Хутчэй за ўсё, балтызм, параўн. літ. síekas ‘мера вагі (зерня) = 6 гарцаў, г. зн. каля 20 л’, лат. síeke ‘тс’, якія далей звязаны з літ. síektiспрабаваць дасягнуць чаго-небудзь’, seikʼti ‘вымяраць мерамі’. Аб апошніх словах гл. Фрэнкель, 781; Мюленбах-Эндзелін, 3, 857.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)