спялі́ць, спялю, спеліш, спаліць; незак., што.

Даводзіць да спеласці. Спяліць памідоры. □ Іх [Міхася і Паташу] вынеслі ўранку На ўзлессе, туды, Дзе волат на сонцы Спяліў жалуды. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак., што.

1. Спаліць частку прадмета; перапаліўшы, аддзяліць.

А. кавалак шнура.

2. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло для надання адпаведнай якасці (спец.).

3. перан. Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае.

Адпаліць штуку (разм., неадабр.) — учыніць што-н. недарэчнае, непрыстойнае.

|| незак. адпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изже́чь сов., разг.

1. (прожечь) папрапа́льваць;

2. (обжечь) паапяка́ць;

3. (расходовать на топку) спалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́лены

1. в разн. знач. сожжённый;

2. сожжённый, исто́пленный;

3. обожжённый, сожжённый;

1-3 см. спалі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карабе́ль, ‑бля, м.

Вялікае марское судна. Ваенны карабель. Акіянскі карабель. Служыць на караблі матросам. □ Па разгойдан[ым] бурлів[ым] моры ішоў горды ў смелым поступе сваім карабель, трымаючы курс на далёкае яснае сонца. Зарэцкі.

•••

Карабель-спадарожнік — касмічны карабель, выведзены на арбіту спадарожніка Зямлі.

Касмічны карабель — лятальны апарат, прызначаны для палёту чалавека ў космас.

Лінейны карабель — вялікі, добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для правядзення буйных аперацый; лінкор.

Паветраны карабель — дырыжабль або цяжкі самалёт.

Спаліць свае караблі гл. спаліць.

[Ад грэч. kárabos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́льваць несов.

1. в разн. знач. сжига́ть;

2. сжига́ть, иста́пливать, изжига́ть;

3. обжига́ть, сжига́ть;

1-3 см. спалі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак.

1. Скончыць паліць у чым‑н., выпаліць. Дапаліць у печы.

2. што. Скончыць паліць што‑н., спаліць поўнасцю. Дапаліць дровы. □ Град пабіў усё на полі, сонца рэшткі дапаліла. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабе́ль, -бля́, мн. -блі, -блёў, м.

1. Вялікае марское судна.

Ваенны к.

Акіянскі к.

2. Лятальны апарат.

Касмічны к.

Спаліць свае караблі (кніжн.) — рашуча парваць з мінулым.

|| памянш. кара́блік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Пускаць папяровыя караблікі.

|| прым. карабе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Карабельны лес — лес з высокіх мачтавых дрэў, прыгодных для караблебудавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Зары́ць, зоры́тыспаліць (на сонцы збожжа)’ (кобр., Жыв. сл.), зоры́тысь ’даспяваць’, ’загараць’ (драг., Клім.). Рус. дыял. зо́рить ’пакідаць на корані для даспявання, даспяваць’. Славен. zoríti ’рабіць спелым’, серб.-харв. зо̀рити ’стаць спелым’. Ц.-слав. зорити ’даць даспець’. Таго ж кораня, што рус. зреть ’спець’ з іншай ступенню чаргавання галоснага: *zьr‑/*zor‑ з і.-е. *gʼer‑ ’спець, старэць, церці’: грэч. γέρων ’стары’, ням. Kerl уст. ’стары чалавек’, да гэтага ж кораня зерне. Старое значэнне захавалася ў зоры́тысь ’даспяваць’, адкуль ’спаліць (тое, што раскладзена на сонцы для даспявання)’. Фасмер, 2, 104–105; Траўтман, 371–372; Покарны, 1, 390–391; БЕР, 1, 656. А. Ф. Жураўлёў (пісьм. паведамл.), указваючы на абрад выстаўлення зерня для даспявання пад свет зорак, дапускае магчымасць сувязі з зорка, зорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

1. Празмерным абпальваннем, награваннем, сапсаваць.

П. цэглу.

2. Раздзяліць на часткі ўздзеяннем агню, едкім рэчывам.

П. вяроўку.

3. Спаліць усё, многае.

П. усе дровы.

4. Расходаваць звыш меры (паліва, гаручае).

П. бензін.

5. Перапрацаваць з дапамогай агню, падвергнуць тэрмічнай апрацоўцы (спец.).

П. руду.

|| незак. перапа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапа́льванне, -я, н. і перапа́л, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)