Прастро́га ’перасцярога’, ’строгае спагнанне’ (Нас.), прастрэ́га ’перашкода’ (смарг., Сл. ПЗБ). З польск. przestroga ’перасцярога’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
взыска́ние ср.
1. спагна́нне, -ння ср.; (взимание) сыска́нне, -ння ср.;
пода́ть ко взыска́нию юр. пада́ць да сыска́ння;
2. (наказание) спагна́нне, -ння ср.; пакара́нне, -ння ср., ка́ра, -ры ж.;
наложи́ть взыска́ние налажы́ць спагна́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́дкуп, ‑у, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі — права па спагнанне дзяржаўных падаткаў, якое перадавалася казной прыватным асобам. Аддаць на водкуп. Заняцца водкупам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недысцыплінава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які парушае парадак, не захоўвае дысцыпліны. Курсантам.. [Ласкавец] быў недысцыплінавапым — атрымаў не адно спагнанне. Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Недысцыплінаваныя паводзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штраф, ‑у, м.
Грашовае спагнанне, якое накладваецца ў якасці пакарання ў адміністрацыйным ці судовым парадку. [Тхорык:] — Налажылі на мяне штраф, тады я пад’ехаў з канём і прывёз яшчэ тры плашкі. Усё роўна плаціць. Кулакоўскі. — Дзе я вазьму грошай на штраф. Ды за што штраф, калі я купляў білет. Адамчык. // Спагнанне, пакаранне за парушэнне правіл гульні, этыкету, амаральны ўчынак і пад.
[Ням. Strafe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вымо́ва, ‑ы, ж.
Адміністрацыйнае дысцыплінарнае спагнанне за адмоўныя ўчынкі, дрэнныя адносіны да працы. Аб’явіць, даць, заслужыць вымову. Суровая вымова. Вымова з апошнім папярэджаннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушчува́нне, ‑я, н.
Спагнанне, дакор, папрок. Максім думаў, што сын зусім адкаціўся ад яго, ад дому, што папрокамі і ўшчуваннем тут не паможаш. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
взима́ние збіра́нне, -ння ср.; (взыскание) спагна́нне, -ння ср., сы́скванне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́дкуп, -у, мн. -ы, -аў, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі: права на спагнанне дзяржаўных падаткаў, на манапольнае вядзенне гандлю, якое перадавалася казной прыватным асобам за грашовы ўзнос.
Вінны в.
Аддаць на в. што-н. (перан.: у поўнае распараджэнне).
|| прым. адкупны́, -а́я, -о́е.
Адкупная сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дысцыпліна́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дысцыпліны 1. Дысцыплінарны статут. // Звязаны з парушэннем дысцыпліны. Дысцыплінарнае спагнанне. □ [Сідар] чакаў суровай дысцыплінарнай кары, але не чакаў кары ад калектыву. Галавач.
•••
Дысцыплінарны батальён гл. батальён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)