усыпля́льны, -ая, -ае.

Які выклікае сон, аднастайна-манатонны.

У. шум дажджу.

У. голас.

|| наз. усыпля́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрасо́н, -сну́, м.

Медыцынская працэдура, якая выклікае сон пад уздзеяннем слабага імпульснага электрычнага току на галаўны мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сновиде́ние ср. сон, род. сну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

персо́на, -ы, мн. -ы, -со́н, ж. (кніжн.).

Асоба, чалавек.

Прыехала вельмі важная п.

Накрыць стол на сем персон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́ва, -ы, ж.

Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара.

Мара стала явай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змары́ць, змару́, змо́рыш, змо́рыць; змо́раны; зак., каго.

1. Давесці да стану знямогі, стомленасці, стаміць.

Далёкая дарога змарыла нас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адолець (пра сон).

Змарыў сон.

|| незак. змо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. змары́цца, змару́ся, змо́рышся, змо́рыцца (да 1 знач.); незак. змо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрымо́та, -ы, ДМо́це, ж.

Паўсон; стан, пры якім хіліць на сон.

Агарнула д.

|| прым. дрымо́тны, -ая, -ае.

Д. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храп, -у, м.

1. Хрыплыя гукі, якія ўтварае той, хто спіць.

Моцны х.

Сон з храпам.

2. Гукі, якія нагадваюць хрыплае сапенне (пра коней).

Х. каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жу́дасны, -ая, -ае.

1. Поўны пачуцця страху, чаго-н. непрыемнага, жахлівага.

Ж. сон.

Жудасныя думкі.

2. перан. Надзвычай вялікі, вельмі моцны.

Жудасная эксплуатацыя.

|| наз. жу́даснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашчаджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

1. Эканомна, па-гаспадарску выдаткоўваць; берагчы.

А. грошы.

2. перан., што. Ахоўваць.

А. сон.

|| наз. ашча́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)