падсаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., што.

Зрабіць трохі ці больш салодкім.

П. сок.

|| незак. падсало́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малача́й, -ю, м.

Травяністая расліна сямейства малачаевых з ядавітым белым сокам.

|| прым. малача́евы, -ая, -ае.

М. сок.

Сямейства малачаевых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неасве́тлены прил.

1. неосвещённый;

н. пако́й — неосвещённая ко́мната;

2. неосветлённый;

н. я́блычны сок — неосветлённый я́блочный сок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́рква, -ы, ж.

Агародная расліна сямейства парасонавых з ядомым караняплодам саладкаватага смаку звычайна аранжавага колеру.

|| прым. марко́ўны, -ая, -ае.

М. сок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сульфітава́ць

‘унесці (уносіць) дыяксід серы ў сок, мязгу або віно’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сульфіту́ю сульфіту́ем
2-я ас. сульфіту́еш сульфіту́еце
3-я ас. сульфіту́е сульфіту́юць
Прошлы час
м. сульфітава́ў сульфітава́лі
ж. сульфітава́ла
н. сульфітава́ла
Загадны лад
2-я ас. сульфіту́й сульфіту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сульфіту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сульфітава́ць

‘унесці (уносіць) дыяксід серы ў сок, мязгу або віно’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сульфіту́ю сульфіту́ем
2-я ас. сульфіту́еш сульфіту́еце
3-я ас. сульфіту́е сульфіту́юць
Прошлы час
м. сульфітава́ў сульфітава́лі
ж. сульфітава́ла
н. сульфітава́ла
Загадны лад
2-я ас. сульфіту́й сульфіту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час сульфітава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

о́пій, -ю, м.

Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак.

|| прым. о́пійны, -ая, -ае.

О. мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жатьI несов. (давить) ці́снуць, ці́скаць;

жать ру́ку ці́снуць руку́;

жать сок из лимо́на ці́снуць сок з лімо́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́сла, -а, н.

1. Адвар крухмалістых і цукрыстых рэчываў у стане браджэння, з якога вырабляюць піва і квас.

2. Сок адціснутага вінаграду.

|| прым. су́славы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бру́чкавы, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з бручкі. Бручкавы сок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)