кальцыні́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад кальцыніраваць.

2. у знач. прым. Які прайшоў кальцынацыю. Кальцыніраваная сода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́тра ’парашок для мыцця бялізны’ (Сл. ПЗБ). Ад лац. nitrumсода’ ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зодасода’ (брасл., Сл. паўн.-зах.). Звонкі пачатак у выніку індывідуальнага азванчэння агульнабел. с‑ ці не пад уздзеяннем ням. Soda з пачатковым [z‑]?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карбана́т, ‑у, М ‑наце, м.

Спец.

1. Соль вугальнай кіслаты (сода, паташ і інш.).

2. Мінералы, якія з’яўляюцца вуглякіслымі солямі розных металаў.

3. Чорны алмаз дробназярністай будовы, які прымяняецца для бурэння, шліфоўкі.

[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)