распаўсю́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да распаўсюдзіць.

2. Вылучаючы з сябе, напаўняць, насычаць што‑н. Клямт панура паварушыў плячыма, уявіўшы, як .. [мёртвыя] будуць валяцца на полі, гніючы ад спёкі, распаўсюджваючы смурод. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шла́кавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шлаку. Вецер, пыл, шлакавы смурод адразу закружылі.. [Піліпа], панеслі ў бездань. Лупсякоў. // Прызначаны для шлаку. Шлакавы коўш. Шлакавая нанава.

2. Зроблены са шлаку, з дабаўкай шлаку. Шлакавая цэгла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смарда́ ‘парэчкі, смародзіна’ (Бяльк.). Магчыма, вынік моцнай рэдукцыі другога галоснага ў *смарада́ (гл. смародзіна). Але не выключаны ўплыў яшчэ ст.-польск. smardсмурод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дар (БРС, КТС). Запазычанне з польск. odór ’непрыемны пах, смурод’, якое ў сваю чаргу з лац. odor ’пах’ (гл. Булахаў, БМ, 51; Курс суч., 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смярдзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Вылучаць смурод, дрэнна пахнуць. Моцна смярдзеў тлеючы торф. Машара. / у безас. ужыв. Моцна смярдзела сажай, пылам і яшчэ нечым нежылым і брыдкім. Быкаў. Ва ўсім доме смярдзела нечым кіслым і гнілым. Чарнышэвіч. // Быць насычаным чым‑н., прапахнуць чым‑н. Цемнаваты калідор смярдзеў дымам і якімсьці кіслым пахам. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свон ‘пах’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘смурод’ (Варл.). Няясна. Магчыма, да польск. won ‘тс ’, wonny, параўн. ст.-бел. свендуючий ‘смярдзючы’ (Ст.-бел. лексікон), якое выводзяць з польск. swędzić ‘прыпаліць’ (Булыка, Запазыч., 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смярдзе́ць ‘вылучаць смурод, дрэнна пахнуць’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), смердзе́ць ‘тс’ (ТС). Параўн. укр. смерді́ти, рус. смерде́ть, стараж.-рус. смьрдѣти, польск. śmierdzieć, в.-луж. smjerdźić, н.-луж. smerźiś, чэш. smrděti, славац. smrdieť, серб.-харв. смр́дјети, славен. smrdẹ̑ti, балг. смърдя, макед. смрди, ст.-слав. смрьдьти. Прасл. *smьrděti дакладна адпавядае літ. smìrdéti, лат. smir̂dêt ‘смярдзець’, лац. merda ‘кал, нечыстоты’ ад і.-е. *smerd‑ ‘смярдзець’, гл. Траўтман, 271; Мюленбах-Эндзелін, 3, 965; Махэк₂, 561; Фасмер, 3, 685; Шустар-Шэўц, 1321; Сной₁, 586; ЕСУМ, 5, 317. Параўн. смерд, смурод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смярдзю́чы, ‑ая, ‑ае.

Які вылучае смурод; смуродны. Іван сеў побач з Гэляю, Звесіўшы кудлатую галаву, прагна курыў смярдзючы самасад. Грахоўскі. Хворы Нор тры тыдні ляжаў паміж гарачымі катламі, на кучы смярдзючай прамасленай паклі. Шамякін. // Які насычаны смуродам, прапах ім. А вось жа брала яна мяне за душу. І мяне, і ўсіх, хто слухаў у смярдзючым бараку светлую музыку. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ване́ць ’смярдзець’ (Бяльк.). Да вонь < прасл. *oni̯a; гук в у пачатку слова пад уплывам веяць (Мейе, JF, 5, 333) або прасл. *vǫx‑ (БЕР, 1, 176). Рус. воньсмурод’, ст.-рус. воня ’пах, водар’, укр. вонь, польск. woń, в.-луж. wóń, wónje, н.-луж. woń, чэш. vůně, славац. vôňa ’тс’, балг. воня́смурод’, серб.-харв. вȍњ, во̀ња ’пах’, славен. vónja ’тс’, ц.-слав. вонꙗ ’водар, пах’. І.‑е. паралелі: лац. animus ’дух’, ст.-інд. anaḥ ’подых’, грэч. άνεμος ’вецер’, гоц. us‑anan ’выдыхаць’ (Праабражэнскі, 1, 95–96; Фасмер, 1, 349; Шанскі, 1, В, 158–159; БЕР, 1, 176; Брукнер, 630; Махэк₂, 704).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́нюшка ’адоніс веснавы, гарыцвет веснавы, Adonis vernalis’ (Бейл.). Да слав. voni̯a ’пах, смурод’. Дэрываты ад гэтай асновы распаўсюджаны ў славянскіх мовах для абазначэння розных раслін з рэзкім пахам. Параўн. ванючка, рус. вонючка, укр. вонючка, чэш. vonice і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)