ма́рыва, -а, н.

Трымцячы слой цёплага паветра каля паверхні зямлі; смуга.

|| прым. ма́рыўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашліхтава́ць

‘нанесці на нітку асновы тонкі слой клею (шліхты)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ашліхту́ю ашліхту́ем
2-я ас. ашліхту́еш ашліхту́еце
3-я ас. ашліхту́е ашліхту́юць
Прошлы час
м. ашліхтава́ў ашліхтава́лі
ж. ашліхтава́ла
н. ашліхтава́ла
Загадны лад
2-я ас. ашліхту́й ашліхту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ашліхтава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ашліхто́ўваць

‘наносіць на нітку асновы тонкі слой клею (шліхты)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ашліхто́ўваю ашліхто́ўваем
2-я ас. ашліхто́ўваеш ашліхто́ўваеце
3-я ас. ашліхто́ўвае ашліхто́ўваюць
Прошлы час
м. ашліхто́ўваў ашліхто́ўвалі
ж. ашліхто́ўвала
н. ашліхто́ўвала
Загадны лад
2-я ас. ашліхто́ўвай ашліхто́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ашліхто́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паве́рхневы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, адбываецца на паверхні, каля паверхні.

П. слой глебы.

Паверхневае дыханне (неглыбокае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падску́рны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пад скурай або ўводзіцца пад скуру.

П. слой тлушчу.

Падскурнае ўпырскванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стратасфе́ра, -ы, ж. (спец.).

Верхні слой зямной атмасферы, які знаходзіцца над трапасферай.

|| прым. стратасфе́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нікеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. нікеляваць.

2. Слой нікелю на чым-н.

Н. абгарэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́мпен-пралетарыя́т, -у, М -я́це, м.

Дэкласаваны слой людзей у антаганістычным грамадстве (басякі, валацугі, жабракі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аксідзіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (спец.).

1. гл. аксідзіраваць.

2. Аксідзіраваны слой на паверхні чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іанасфе́ра, -ы, ж. (спец.).

Верхні слой зямной атмасферы, насычаны іонамі і свабоднымі электронамі.

|| прым. іанасфе́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)