ні́кнуць, -ну, -неш, -не; нік, ні́кла; -ні; незак.

1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца.

Нікнуць лозы да зямлі.

2. перан. Вянуць.

Нікне трава ад спёкі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець.

Нікне памяць.

4. перан. Знікаць.

Нікнуць агні ў змроку.

|| зак. пані́кнуць, -ну, -неш, -не; -нік, -кла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ачамрэ́ць ’адчуць слабасць, страціць прытомнасць’, ’учадзець, адурэць’ (КСТ). Гл. чамрэцьслабець’, параўн. ачмурэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́стаццаслабець, станавіцца нягнуткім’ (лід., Сл. ПЗБ). Да просты (гл.) у значэнні ’прамы, роўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адва́льваць ’адкрываць (ключом), слабець (пра мароз)’ (Шат.) да валіць. Семантычны зрух ’валіць > з цяжкасцю рухаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Млі́чавы, млічо́ві ’які млее, убачыўшы кроў’, ’слабы, невынослівы’ (Нікан.). Да польск. mdlećслабець’, mdły ’слабы, бяссільны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Тое, што і слабець. Не еўшы, чалавек хутка слабне, і ногі не ідуць... Гарэцкі. Яшчэ ў грудзях не згаслі сілы, Яшчэ не слабнуць сэрца крылы, Не адцвіла ў душы вясна! Гілевіч. І ўсё адно не слабне цікавасць да коласаўскай паэмы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́хнуць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; тух, ту́хла; незак.

1. Пераставаць гарэць, свяціць; гаснуць.

Агонь тухне.

Свечка тухне.

2. перан. Слабець, памяншацца.

Надзея тухне.

|| зак. пату́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; пату́х, -хла, ату́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; ату́х, -хла і сту́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; стух, -хла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разґу́рзацца ’ачуняць, прачнуцца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. gur̃stiслабець’, ’марудзіць’, gur̃stas ’затрымка’. Параўн. раздурваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пех ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да працы, справы’ (Нас.). Насовіч (413) выводзіць гэтае слова з nixaifb — народная этымалогія. Параўн., аднак, славен. pęh ’стома, стомленасць’. pęhatiслабець’, pehati se ’старацца, працаваць, клапаціцца’, pehdta, pehočci ’стомленасць’, сюды ж ц.-слав. опЬшатнслабець, марнець; бяднець’, рус. опешать ’збяднець’, ’моцна стаміцца і захварэць’, ’перастаць быць дзейным, актыўным; страціць сілы, энергію’, ст.-чэш. pešetiслабець, чэзнуць; сумаваць’, н.-луж. pešak ’стары грыб’ і інш., якія можна ўзвесці да прасл. *pešati, роднаснага літ. pežti, pežti ’мець хворы выгляд’ (Бязлай, 3, 21). Махэк₂ (446) дапускае страту звонкасці ў слав. *pezjałi > pes‑jati > *peśati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схі́ндрыцца ’зрабіцца худым, мізэрным’ (ТС). Вытворнае ад лаянк. гі́ндра (ТС), гі́нда ’тс’, гл. гіндзіццаслабець, марнець’ (Янк. 3.), няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)