скупянда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, м. і ж.

Разм. неадабр. Скупы чалавек; скнара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́гны, -ая, -ае.

1. Які моцна хоча, прагне чаго-н.

П. да грошай.

Прагна (прысл.) слухаць (перан.). П. да ведаў.

2. Які выказвае прагнасць (у 1 знач.).

Прагныя вочы.

3. Скупы, жадлівы.

П. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хці́вы, -ая, -ае.

1. Нястрымны ў імкненні задаволіць якое-н. жаданне, падкі да чаго-н.

Х. на грошы.

Х. на чужое дабро.

2. Які выражае хцівасць.

Х. погляд.

3. Скупы, карыслівы.

Хцівая пагоня за багаццем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саціне́т, ‑у, М ‑неце, м.

Сорт тонкага саціну. З дазволу бацькі, хоць быў ён дужа скупы, купіла [Юзя] найлепшага сацінету. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мігце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ці́ць; незак.

1. Ледзь свяціцца.

У акне мігцеў скупы агеньчык.

2. Свяціць няроўным бляскам.

За лесам мігцелі языкі полымя.

3. перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць.

Мігцелі думкі ў галаве.

|| наз. мігце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарэ́ніць, ‑ніць; незак.

Разм. Мець гаркаваты прысмак. Мука гарэніць. □ На пахі суп скупы І трошачкі гарэніць: Закраса — не грыбы, А дробныя карэньчыкі. Маляўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́слы ’выкладзены коратка, лаканічны; кароткі’ (ТСБМ), сьці́слы, сьці́склы ’сціснуты, шчыльны; кампактны’ (Ласт.), сці́слы, сці́склы, сці́склівы ’ашчадны, скупаваты’ (брасл., паст., смарг., Сл. ПЗБ), сці́слы ’сціпла, ашчадна жывучы’ (Нас.), ’ашчадны, скупы’ (Бяльк.), ’скупы, прагны’ (Ян., Жд. 2), ’вельмі скупы, хцівы’ (Растарг.), сці́склы ’эканомны’ (Ян.), сці́склівы ’ашчадны, які намарна нічога не пусціць’ (Варл.), сці́слівы ’сарамлівы’ (Мат. Гом.). З польск. ścisły, старое ścisliwy, ściskły ’шчыльны; дакладны; скупы’, якое ад ściskać ’сціскаць’ < ciskać ’ціскаць’ (Брукнер, 530; Борысь, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакомы ’прагны’ (Сл. паўн.-зах.), ’сладастрасны; юрлівы’, ’прынадны, спакуслівы, ласы’ (Нас.), гродз. ’працавіты’ (БНТ, Лег. і пад.), укр. лакомий ’спакуслівы, сквапны, прагны’, рус. ’смачны’, ’ласы’, польск. łakomy ’прагны’, ’прагны да ежы’, ’скупы’, ’які выклікае хцівасць’, н.-луж. łakomy ’хцівы’, в.-луж. łakomy ’ласы’, чэш. lakomy, славац. lakomy ’хцівы, скупы’, славен. lakom ’пражэрлівы, прагны, пажадлівы’, серб.-харв. лаком ’прагны, сквапны’, ’скупы’, »макед., лаком ’прагны, скупы, ненажэрны, хцівы’, балг. лаком ’тс’, спелае. лакомь ’прагны’, ’скупы’. Прасл. оШотъ ’прагнучы, вельмі галодны’, ’хцівы’ — дзеепрыметнік залежнага стану ад дзеяслова *olkati. Параўн. аналагічныя ўтварэнні відомы, вядомы (гл.). Гл. таксама папярэдняе слова Айкнуць (Фасмер, 2, 453; Слаўскі, 4, 443–444).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піцю́ль (іран.) ’скупы’ (Сцяшк. Сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заске́ма ’клопат’, ’чалавек, што перашкаджае’, ’скупы’ (Сл. паўн.-зах.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад *заскеміць ’зашчаміць’, гл. заскеміцца. Семантыка: ’клопат’ < ’перашкода’ < ’тое, што зашчамляе’ > ’той, хто зашчамляе’ > ’скупы’. Параўн. аднакарэннае аскома са значэннем ’прагнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)