кантэ́йнер, ‑а, м.

Спецыяльная скрыня для перавозкі грузаў. Пад’ёмны кран паволі нёс на гмах кантэйнеры з цэглай. Карпаў. Міма Шчупака праплываюць цяжкія платформы з кантэйнерамі, вагоны з вугалем, цыстэрны з гаручым, лядоўні з прадуктамі... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лар ’высокая і вузкая драўляная скрыня з векам для захоўвання мукі або збожжа’ (Сіг.; малар., З нар. сл.; беласт. Сл. паўн.-зах.), рус. ларьскрыня’, ’куфар’, ’клетка’ (XI ст.), паўн.-рус. ’тс’, наўг. ’труна’, ’зруб для засолкі рыбы’. Запазычана са ст.-нарв. lārr ’шуфлядка’ ці са ст.-швед. lárrскрыня, куфар’, параўн. швед. lår ’тс’ (Міклашыч, 160; Бернекер, 1, 691; Фасмер, 2, 460). Сюды ж бел. лар ’прыстасаванне для палявання на мядзведзя’ (Інстр. 2), параўн. рус. іркуцк. ’засека з бярвення ў лесе’. Сучаснае ларок ’гандлёвая палатка’ — з рус. ларек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сляба́нак ‘драўляная канапа’ (Сл. рэг. лекс.). З польск. szlaban, якое з ням. Schlafbankскрыня для спання (калі века знімаецца)’; гл. Брукнер, 550.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дамаві́на, ‑ы, ж.

Спецыяльная скрыня, у якую кладуць нябожчыка для пахавання; труна. Каля белай дамавіны Апошнюю дань Дзеткі дораць і галосяць: «Мама, мама, устань!» Купала. Пятнаццаць свежых дамавін плылі на плячах жывых. Мёртвыя развітваліся з горадам, у якім яны абаранялі новае жыццё. Хомчанка.

•••

Хоць у дамавіну кладзі гл. класці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́фарскрыня’ (Касп., Сцяц. Нар., Сцяшк., КЭС, лаг., Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., В. В., Мядзв.). Запазычанне праз польскую мову з ням. Koffer (Слаўскі, 3, 320; Кюнэ, Poln., 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паддо́н, ‑а, м.

1. Падстаўка пад дно.

2. Спец. Скрыня, клетка без века, накрыўкі для перавозкі, пад’ёму якіх‑н. матэрыялаў. Паддон з цэглай. □ [Іван] ездзіў па рэйках на сваім кране ўзад і ўперад, падымаў паддоны з растворам. Грахоўскі.

3. Днішча якой‑н. прылады, машыны, у якім змяшчаецца або адкуль сцякае вада, масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кабза́ ’кашалёк, торбачка для грошай’ (Др.-Падб.; глус., КЭС). Укр. кабза ’тс’. Даль таксама з пам. «зап.» прыводзіць формы кабза, кобза, гамза ’тс’. Запазычана з польск. kabza, дзе значэнне ’кашалёк’ адносна новае, гл. Слаўскі, 2, 11. Польск. kabza заходзіць да лак. capsa ’сховішча, скрыня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысто́лакскрыня ў стале, шуфляда’ (ТС; ашм., Стан.), ’лаўка пры стале, зэдлік’ (Бяльк.), прысто́лік, прысті́лок, прысто́льнік, прыстэ́льнік ’шуфляда ў стале’ (Нар. лекс., Шатал., Сл. Брэс., Жыв. НС), прысту́лок ’шуфляда (у стале, шафе і інш.)’ (стол., Нар. лекс.). Утворана прэфіксальна-суфіксальным спосабам ад стол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́днік ’шафа для посуду’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Ян., Мат. Гом.), ’скрыня для захоўвання прадуктаў’ (Нас., Малчанава, Мат. культ., Шн., Мат. Маг.), ’кубел’ (Сл. ПЗБ), ’драўляная пасуда для сала’ (Сцяшк.), ’бочка з накрыўкай для засольвання сала’ (навагр., З нар. сл.), ’паліца’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ’прыстасаванне для сушкі лыжак’ (Сл. ПЗБ). Да судны < суды, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пак ’стос або звязка пэўных прадметаў’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., ТС), ’скрыня, у якую ссыпаюць муку’ (Інстр. 1, Сл. ПЗБ), ’пенал’ (Шат.). Праз польск. pak, paka з ням. Packen, Pack ’пакет, звязка’, таксама як і рус. пак (аб апошнім гл. Фасмер, 3, 188). Пакава́ць з польск. pakować; дзеяслоў адзначаны ў ст.-бел.: паковати < ст.-польск. pakować (Булыка, Лекс. запазыч., 248).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)