скасабо́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм.
1. Скрывіцца, пахіліцца набок. На двары ўсё раскідана абы-як, вароты ў хлеў скасабочыліся, вісяць на адной пятлі. Мележ. Ах, што гэта была за хатка! Маленькая, нізенькая, вуглы пакалоліся, пагнілі і скасабочыліся. Сачанка.
2. Скрывіцца; прыняць косае становішча, зрабіцца касабокім. Адно плячо скасабочылася, нібы .. [Вітушка] штосьці падпіраў. Беразняк. Пан Булыга, нагойсаўшыся за быком, скасабочыўся на тахце, безуважліва азіраецца па хаце. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сканазо́біцца ‘скрывіцца’ (Ян.). Да кано́зіцца ‘капрызнічаць, крыўляцца’ (гл. каназа) шляхам збліжэння з каназо́бка ‘пасудзіна, сплеценая з лазы і саломы’ (Касп.), параўн. конозо́біцца ‘капрызнічаць, куксіцца’, коно́зіцца ‘фанабэрыцца’, коно́за ‘капрызная фанабэрыстая асоба’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Павіндава́ціся, повындоватысь ’скрывіцца, нагнуцца’ (Клім.). Дэрыват на аснове запазычанага ням. winden ’круціць, вярцець, падымаць цяжар’. Можна было б дапусціць пасрэдніцтва польск. windować, але яго значэнне ’падымаць цяжар, цягнуць уверх’ далёка ад бел. Параўн. яшчэ вінда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скрыўле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скрыўляць — скрывіць і стан паводле знач. дзеясл. скрыўляцца — скрывіцца.
2. Скрыўленае месца; згіб, крывізна. Ліквідаваць скрыўленне.
3. перан. Ухіленне. адступленне ад правільнага курсу, парушэнне нормы. Скрыўленне лініі партыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыві́цца, ‑крыўлюся, ‑крывішся, ‑крывіцца; зак.
1. Стаць крывым, несіметрычным; перакасіцца. Перакрывілася страха. Перакрывілася дошка.
2. Скрывіцца ад болю, страху і пад. (пра твар, губы). Твар у .. [Мартына] перакрывіўся ад страху, плечы, як у старога дзеда, сагнуліся ў дугу. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
1. Згінаючыся, завярнуцца, падвярнуцца; скрывіцца. Цвік загнуўся. Палі ў капелюшы загнуліся. // Утварыць загіб, паварот. Правы фланг першага ўзвода неўзабаве загнуўся і пачаў адставаць. Быкаў.
2. Разм. груб. Памерці. — Падхапіў двухбаковае запаленне лёгкіх, вось і ўсё. Ледзь не загнуўся. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скоси́ться сов., разг.
1. (принять косое положение) скасі́цца, скасабо́чыцца, нахілі́цца, пахілі́цца; (скривиться) скрыві́цца;
2. (о глазах) скасі́цца, скасаву́рыцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збі́цца¹, саб’ю́ся, саб’е́шся, саб’е́цца; саб’ёмся, саб’яце́ся, саб’ю́цца; збіўся, збілася; збі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ссунуцца з патрэбнага месца.
Шапка збілася набок.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаптацца, скрывіцца.
Абцасы збіліся.
3. з чаго і без дап. Адхіліцца ад правільнага шляху, ад правільнага ходу думкі; памыліцца.
З. з дарогі.
З. ў паказаннях (дапусціць супярэчнасць). З. пры лічэнні.
◊
Збіцца з ног (разм.) — вельмі стаміцца ад беганіны, клопатаў.
|| незак. збіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакрыві́цца, ‑крыўлюся, ‑крывішся, ‑крывіцца; зак.
Стаць крывым, няроўным, перакошаным; пахіліцца. Пакрывіліся дошкі. □ Драўляныя сцены дзе-нідзе пакрывіліся ад часу, а месцамі бярвенне са сцен павыпіналася і ледзь ліпела. Броўка. Раскошная веранда цяпер пакрывілася. Асіпенка. // Зрабіць грымасу ад якога‑н. пачуцця; скрывіцца. — А Наталка, дзіця мілае, пашукай грыбкоў, — сказаў дзед і пакрывіўся, мусіць ад болю. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скасі́цца, скашуся, скосішся, скосіцца; зак.
1. Стаць косым, скрывіцца, пахіліцца. Сівенькі, кволенькі зруб калодзежа журботна скасіўся ў бок прыгрэбніка. Колас.
2. Паглядзець скоса. Спакойны, непаспешлівы ў рухах, ветэрынарны ўрач, перш чым агледзець хворую трусіху, скасіўся з-пад акуляраў і доўгім уважлівым позіркам паглядзеў на Даніка. Краўчанка. — Ідзі бяры мантажнікаў, чаго марудзіш, — панура сказаў .. [Кашын] і скасіўся на лісток, што ляжаў на стале. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)