свинти́ть сов.

1. (скрепить винтами) сашрубава́ць;

2. (отвинтить) разг. скруці́ць, мног. паскру́чваць, адкруці́ць, мног. паадкру́чваць;

3. (вертя, испортить) разг. скруці́ць, мног. паскру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патала́шкацьскруціць’ (жытк., Мат. Гом.). Відаць, да рус. потолкать з дэмінутыўным суфіксам -аш·.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барано́ў бара́ний;

сагну́ць (скруці́ць) у б. рог — согну́ть (скрути́ть) в бара́ний рог

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скруціцца (у 1–4 знач.).

2. Зал. да скручваць (гл. скруціць у 1–5, 7–10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скруціць.

2. у знач. прым. Сагнуты, пакрыўлены (ад хваробы, старасці). Не слухаліся скручаныя пальцы, Не выпрастацца згорбленай спіне. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ска́тка ‘шынель, скручаны ў трубку і звязаны на канцах для нашэння цераз плячо’ (ТСБМ). З рус. ска́тка ‘тс’ < скататьскруціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барано́ў, ‑нова.

Які належыць бараду. Бараноў рог. □ Аднойчы.. [Люся] дапамагала маці на кухні абіраць бульбу і са страхам пазірала, як Амархан абгрызаў баранову лапатку. Даніленка.

•••

Сагнуць (скруціць) у бараноў рог гл. сагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смота́ть сов., в разн. знач. змата́ць, скруці́ць, мног. паскру́чваць;

смота́ть пря́жу змата́ць пра́жу;

смота́ть у́дочки а) прям. скруці́ць (змата́ць) ву́ды; б) перен. змата́ць ву́ды;

смота́ть связь воен. змата́ць су́вязь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссука́ць, ссучу, ссучаш, ссуча; зак., што.

1. Звіць, скруціць некалькі нітак у адну.

2. Зрабіць, падрыхтаваць што‑н. суканнем. Насвістваючы «Трансвааль, Трансвааль», выкраіў [Амелька] па шаблону халявы і перады, ссукаў і навашчыў дратву. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згарну́ць, згарну́, зго́рнеш, зго́рне; згарні́; зго́рнуты; зак., што.

1. Скруціць, загінаючы краі; зрабіць скручваннем або загарнуць, закрыць.

Жанчына згарнула хустку.

З. газету.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра расліны: закрыць, сціснуць (пялёсткі, лісце).

3. Зграбаючы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае).

З. збожжа ў кучу.

4. перан. Скараціць, зменшыць.

З. вытворчасць.

|| незак. зго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зго́ртванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)