буя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Скандаліць, бушаваць; сваволіць. Вечарам п’яны Сідор зноў буяніў у хаце, зноў прыйшлося Алене плакаць, а Насця ціхенька сядзела на печы і баялася абазвацца. Чорны. Вецер у клёнах буяніў са свістам, Падала лісце на каляіны. Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пага́нства, ‑а, н.
Разм.
1. Нешта вельмі дрэннае. Не, браце, у гэтакім паганстве Я ўдзелу не прыму, вядома. Мардабой І сам не падтрымаю я ніколі, Ды і табе скандаліць не дазволю. Корбан.
2. Уст. Язычніцтва. [У вызначэнні вялікадня] з хрысціянствам сутыкнуліся рэшткі паганства, вера ў аднаўленне вясновай сілы бога-сонца. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разоря́ться
1. (лишаться достатка) гале́ць;
2. груб., прост. (браниться, ругаться) ла́яцца, сканда́ліць;
3. страд. разбура́цца; спусташа́цца, спусто́швацца; даво́дзіцца да гале́чы; см. разоря́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)