скавыта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. скавытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Чыжык] чуў толькі напорысты гул, скавытанне і глухія ўдары снегу ў сцяну. Лупсякоў. Сціхне ветру скавытанне Над прысадамі бяроз. Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кны́каць ’перажываць, саромецца’ (Сцяшк. Сл.). Ці не да польск. knychač ’вішчаць, скавытаць’ і рус. хныкать (гукапераймальнае).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаго́ліць ‘галасіць, лямантаваць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), ‘скавытаць’ (Бір. Дзярж.). Параўн. скагатаць, скуголіць, скогліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скавы́рыць ‘галасіць, раўсці’ (Касп.), параўн. старое польск. skowyrać, skowérać ‘бурчаць, бубнець’. Гукапераймальнае. Больш падрабязна гл. скавытаць; параўн. таксама папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вя́ркаць ’пішчаць, скавытаць, плакаць’ (Шат.); ’слаба крычаць на розныя галасы’ (КЭС, лаг.), вя́ркыць ’гаварыць павучальным тонам’ (Бяльк.), вяркъць ’скавытаць, плакаць’ (міёр., Нар. лекс.). Рус. арханг. вяркать ’бурчаць’, свярдл. вя́ргать ’бурчаць, сварыцца, груба гаварыць’, урал. ва́ргать ’сярдзіта бурчаць, сварыцца, быць незадаволеным’. Запазычана з балтыйскіх моў; параўн. літ. ver̃kti ’плакаць’, vérkauti ’крычаць (аб саве)’; ’усхліпваць’, pravìrkti ’заплакаць’, лат. verksêt ’ціха плакаць’ (Лаўч., дыс., 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выць, заводзіць, енчыць, скавытаць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Еката́ць ’галасіць, вішчаць, скавытаць’ (БРС, ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Жд. 3) — ітэратыўны дзеяслоў, утвораны ад назоўніка ёкат, які адносіцца да ітэратыўных назоўнікаў на ‑otъ. Зыходную форму гл. пад ёкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скавы́ш ‘моцны пранізлівы вецер з завываннем’ (ТСБМ), ‘вельмі халодны пранізлівы вецер’ (З нар. сл.). Паводле Сцяцко (Афікс. наз., 77), ад скаваць (гл.) з суф. ‑ыш. Хутчэй, да скавыліць, скавытаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́мліць ‘нудзець, енчыць, ныць’ (Сл. рэг. лекс.; зэльв., Нар. лекс.), скі́млыты ‘цішком плакаць ад крыўды’ (драг., Нар. словатв.), скомлы́ты, скы́млыты ‘скуголіць, енчыць ад непапраўнага гора’ (пін., Нар. лекс.; драг., З нар. сл.). Параўн. укр. скі́млити ‘ныць; ціха жаласна плакаць’, рус.-ц.-слав. скомълати ‘бурчаць’, рус. дыял. скомли́ть ‘тс’, польск. skomleć ‘скавытаць, скуголіць, канькаць’, чэш. skomliti ‘быць’, в.-луж. skomlić ‘бурчаць’, н.-луж. skomliś ‘скавытаць, бурчаць’, славен. skomljati ‘стагнаць, скардзіцца; нудзіцца . Прасл. *skomъliti, хутчэй за ўсё, гукапераймальнага паходжання. Можа быць звязана з скома ‘аскома’, скоміць ‘скрыпець’ (гл.), параўн. Праабражэнскі, 2, 304–305; Ільінскі, ИОРЯС, 23, 2, 243; Фасмер, 3, 649. Іншыя меркаванні гл. Бязлай, 3, 245 (праз рухомае s‑ зводзіць да рус. комить ‘сціскаць’ і далей да роднаснага літ. kamúoti ‘мучыць, пазбаўляць сілы’), Шустар-Шэўц, 1292–1293 (звязвае з *komarъ, гл. камар), Махэк₂, 547 (кантамінацыя асноў *skol‑, што да літ. skãlyti ‘завываць’ і *skom‑, гл. скома), да якога далучаецца ЕСУМ, 5, 273.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́гат ‘віск, енчанне’ (Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Мядзв.). Гл. скагатаць. Сюды ж ско́гліць ‘вішчаць (пра сабак і парасят)’ (Шымк. Собр.), ‘скавытаць’ (ТС), ‘плакаць, хныкаць’ (Растарг.), ско́гліць, скаго́ліць ‘брахаць з завываннем (пра сабак); голасна плакаць з усхліпамі’ (Варл.), параўн. укр. ски́глити ‘кігікаць (пра кнігаўку)’, дыял. ского́літи ‘тс’, рус. смал. ского́лить ‘вішчаць, енчыць (пра жывёлу)’. Гукапераймальнага паходжання, гл. Фасмер, 3, 644; ЕСУМ, 5, 271.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)