дарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

Зрабіць да канца, завяршыць работу над чым‑н. Дарабіць стол. □ Усё навокал патанала ў мяккіх, шызых прыцемках, але Макаравы вочы бачылі і праз гэту смугу: калодзеж з вечкам, дзве маладыя бярозкі пад акном, пахілыя веснічкі, якія ён не дарабіў, сенцы без дзвярэй. Асіпенка. // Зрабіць дадаткова, прырабіць. Дарабіць сенцы да хаты. Дарабіць ручку да дзвярэй. Дарабіць ключ. // Дапрацаваць, выправіць, што‑н. дадаўшы. Дарабіць праект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́мен ’сені, сенцы’, пры́мян, пры́мець, прымно́ ’тс’ (Шн. 3; ваўк., Федар. 7; Сцяшк.; маст., іўеў., гродз., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс., Скарбы; гродз., ЛА, 4), пры́мень ’павець’ (Сл. Брэс.), пры́мецё ’свіран’ (лях., Сл. ПЗБ), пруме́няц ’памяшканне, прыбудаванае да хаты, у якім захоўваецца збожжа, мука, апрацаваны лён’ (лях., Янк. Мат.). Вядома ўжо ў ст.-бел.: прыменъсенцы ў лазні або ў свірне; прыбудова’ (1522, Булыка, Запазыч., 263; Ст.-бел. лексікон). Запазычана з літ. priemenė̃ ’пярэдні пакой, прыхожая’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 38). Параўн. пры́вен (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уляце́ць, улячу́, уляці́ш, уляці́ць; уляці́м, улеціце́, уляця́ць; уляці́; зак.

1. у што. З лёту, на ляту пранікнуць куды-н.

Ластаўка ўляцела ў сенцы.

2. у што. Вельмі хутка ўбегчы, уехаць куды-н. (разм.).

У. у хату.

3. у што. Упасці, уваліцца ў што-н. (разм.).

У. у яму.

У. у гразь.

4. безас., каму. Папасці за якую-н. правіннасць (разм.).

Яму ўляцела ад бацькоў.

|| незак. улята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяза́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вязаць (у 1, 3 знач.).

2. Тое, што звязана або вяжацца (пруткамі, кручком і пад.). Валя, кінуўшы вязанне на стол, пабегла ў сенцы адсунуць засаўку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасына́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх. Змораныя за дзень дзеці хутка пазасыналі, але спалі неспакойна, час ад часу ўскрыквалі. Гурскі. Сенцы былі расчынены насцеж, хлопцы пазасыналі дзе хто. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бруха́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Таўстапузы, з вялікім жыватом. Шайдоб кінуў у сенцы сякеру і пайшоў у хлеў. Пагладзіў брухатую кабылу. Федасеенка. / у перан. ужыв. Далёка ў полі стаялі брухатыя самалёты — тут быў аэрадром. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ададра́ць, аддзяру, аддзярэш, аддзярэ; аддзяром, аддзераце; зак., што.

Аддзяліць што‑н. раней прымацаванае; адарваць. Ададраць дранку. Ададраць кару. □ [Нявада] ададраў дошкі ад куткавога акна ў дварэ, улез праз акно ў хату і адчыніў сенцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнемагчы́ся, ‑магуся, ‑можашся, ‑можацца; пр. абнямогся, ‑маглася, ‑маглося; зак.

Разм. Тое, што і абнемагчы. Мы зайшлі ў сенцы і папрасілі ў гаспадара, каб ён прадаў нам хлеба і малака, бо мы зусім абнемагліся. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укра́дкі, прысл.

Разм. Тое, што і украдкам. Увечары хлопец пайшоў украдкі ў вёску. Чорны. Але ж хіба так людзі жэняцца, украдкі ад усіх? Сабаленка. [Барыс] украдкі зайшоў у сенцы, спыніўся ля дзвярэй, прыслухаўся. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мігну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Хутка пранесціся. Нехта мігнуўся паўз вокны і адчыніў сенцы. Мурашка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Бліснуць. Хоць бы мігнуўся агеньчык які, такая ж густая гэтая восеньская цемрыня. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)