Свята́р ‘служка культу’ (Ласт., Стан.). Наватвор ад святы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збавёнысвяты’ (Нас.). З польск. zbawiony ’выратаваны’, ’блажэнны’. Гл. збаўляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

псало́м, ‑лма, м.

Кожны з рэлігійных і маральна-павучальных спеваў, з якіх складаецца псалтыр. У дзеда Трыфана, як у самага набожнага на ўсе Багульнікі чалавека, у суботу і ў нядзелю ўвечары збіраліся на [маленне], найбольш жанчыны .. Ён ім чытаў псалмы, а яны праз пэўныя прамежкі часу спявалі ці «Памілуй мя, божа», ці «Святы божа, святы крэпкі». Сабаленка.

[Ад грэч. psalmos — хвалебны спеў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зніч, ‑у, м.

Святы агонь у язычнікаў. У іх [літоўцаў] бажніцах, у дубровах заўжды магутны Зніч гарэў. Ягоны водбліск пурпуровы навокал золатам мігцеў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́йча, м.

Уст. Клічная форма ад слова «айцец». [Янка:] — Гарэлка твая і твая навіна! Благаславіся, ойча Андрэю! Колас. Святы ойча! — зноў усклікнула Эмілія. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

честно́й уст.

1. церк. святы́;

честно́й крест святы́ крыж;

честна́я оби́тель святы́ манасты́р;

2. (установленный религией, обычаем) пачэ́сны;

честна́я сва́дьба пачэ́снае вясе́лле;

3. до́бры; (почтенный) шано́ўны; (почётный) пачэ́сны;

честно́й наро́д лю́дзі до́брыя;

честны́е го́сти пачэ́сныя (шано́ўныя) го́сці;

честна́я компа́ния ирон., шутл. цёплая кампа́нія;

мать честна́я! а ма́мачкі!, а лі́ханька!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Знічсвяты агонь у язычнікаў’. Польск. znicz ’надгробнае полымя’, чэш. zničсвяты агонь у старажытных літвінаў і славян’. Верагодна, таго ж кораня, што і зноіць (гл.): zněti, zniti, znoi‑ (> znojь) ’гарэць’ з суф. ‑čь, які ўтвараў назвы прадметаў паводле дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 45; Слаўскі, SP, 1, 102), як bitibičь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́йца, -ы, ж.

1. (з вялікай літары). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.

2. (з вялікай літары). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.

3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).

Неразлучная т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

святи́тель церк.

1. (название лиц в церковной иерархии) свяці́цель, -ля м.;

2. (святой) святы́, -то́га м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свя́тки ед. нет каля́дныя свя́ты; Каля́ды, род. Каля́д, разг. Ко́ляды, род. Каля́д, ед. Каляда́, -ды́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)