фотаэлеме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор, у якім пад уздзеяннем святла ўзнікае электрарухаючая сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зага́р, -у, м.

Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем ультрафіялетавых праменяў сонца або штучных крыніц святла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́дбліск, -у, мн. -і, -аў, м.

Ззянне адбітага святла, бляск.

На вершалінах дрэў мігцелі водбліскі пажару.

В. славы (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блік, -у, мн. -і, -аў, м.

Светлавая пляма або водбліск якога-н. святла на гладкай паверхні, на цёмным фоне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацяні́ць, -цяню́, -це́ніш, -це́ніць; -це́нены; зак., што.

Пакрыць ценем, схаваць у цяні; засланіць (крыніцу святла).

|| незак. зацяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поляриза́ция физ. палярыза́цыя, -цыі ж.;

поляриза́ция све́та палярыза́цыя святла́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бліск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Успышка святла.

Б. маланкі.

2. Хуткі позірк.

Кідаць злосныя бліскі ў чый-небудзь бок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жму́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.

Сціскаючы павекі, прыкрываць, прыплюшчваць вочы.

Ж. вочы ад яркага святла.

|| зак. зажму́рыць, -рыш, -рыць; -раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сафі́т, -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Свяцільнік рассеянага святла, які асвятляе сцэну спераду і зверху.

|| прым. сафі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералі́ў, -ліву, мн. -лівы, -ліваў, м.

Пераход ад аднаго адцення колеру, тону да другога.

Мяккія пералівы святла.

Пералівы голасу.

|| прым. пералі́ўны, -ая, -ае.