ялка́вы, -ая, -ае.

Трохі ёлкі (пра тлушчы).

Ялкавае сала.

|| наз. ялка́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Скварачы, давесці да гатоўнасці.

П. сала.

2. Правесці які-н. час, скварачы што-н.

За дзесяць мінут праскварыла сала.

|| незак. прасква́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёлкнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; незак.

Станавіцца ёлкім.

Сала пачало ё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыша́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Адрэзаны плоскі кусок чаго-н. ядомага.

К. сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салані́на, -ы, ж.

1. Свіное пасоленае сала.

2. Засоленая для ўжывання ялавічына.

Пачаставаць саланінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сква́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Падсмажаны кавалачак сала.

Напячы скварак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Падсмажыць, выскварыць (сала).

|| незак. рассква́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́пкі², -ая, -ае.

Які лёгка топіцца пры высокай тэмпературы.

Топкае сала.

|| наз. то́пкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падса́ліць

‘дадаць сала да чаго-небудзь (падсаліць што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падса́лю падса́лім
2-я ас. падса́ліш падса́ліце
3-я ас. падса́ліць падса́ляць
Прошлы час
м. падса́ліў падса́лілі
ж. падса́ліла
н. падса́ліла
Загадны лад
2-я ас. падса́ль падса́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час падса́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́смажыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Добра ўсмажыць.

В. сала.

|| незак. высма́жваць, -аю, -аеш, -ае.