Тупілі́чыць ‘рэзаць’ (Юрч.). Экспрэсіўнае кантамінаванае ўтварэнне, гл. тупы, пілікаць. Сюды ж тупілі́чыцца ‘рэзаць, выразацца’, тупілі́чыньнік ‘той, хто рэжа няўмела або тупой прыладай’ (Юрч. СНЛ), тупілі́чанне ‘няўмелае рэзанне тупой прыладай’ (Юрч. Вытв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ре́жущий
1. прич. які́ (што) рэ́жа; см. ре́зать;
2. прил., в разн. знач. рэ́жучы; (резкий) рэ́зкі;
ре́жущий свет рэ́зкае святло́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ра́жа ’дзёран’ (Мат. Гом.), ра́жжа ’тс’ (Ян.). Няясна. Параўн. лат. raža ’ураджай’, паводле Фасмера (3, 492), апошняе з і.-е. *rodi̯ā, звязанае з род 1 (гл.). Параўн. таксама рэ́жа ’дзёран’, гл. рэж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хлуд, ‑у, М ‑дзе, м.
Дробны хвораст, вецце. А бульдозер, падобны да гэбля, Рэжа хлуд балацяны, кусты. Хведаровіч. Нават і на сухім аеры ды хлудзе, нават і ў ботах, адзетаму ды пад плашчом — даволі такі холадна. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясару́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Машына або ручная машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш. // перан. Пра кровапралітную бітву, вайну; пра месца, дзе адбывалася такая бітва. Лукавіцыну пашчаслівіла не папасці ў сусветную мясарубку — імперыялістычную вайну. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рукза́к, ‑а, м.
Заплечны рэчавы мяшок. [Антось:] — Ну, я гатоў. А вось і рукзак. Ого, які цяжкі! Ён мне плечы абарве. Цікава, чаго гэта мама паклала ў дарогу. Бяганская. Рукзак паходны рэжа мае плечы, Ды я маўчу, маўчаць мае сябры. Свірка.
[Ням. Rucksack.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаласава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаласаваць.
2. у знач. прым. Зрэзаны чым‑н. вострым, знявечаны шрамамі. Хаця гэта і не па сарцавіне, а па тоўстай .. кары, але ўсё адно рэжа па сэрцы гэты выгляд спісанага, спаласаванага дрэва. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Рэ́жаць, рэ́жэць ’пясчанае поле’ (ЛА, 2). Няма пэўнасці, што слушна вызначана семантыка: жоўты пясок, што там будэ, ек там самэй рэжэць. Адзінкавая фіксацыя, усе астатнія назвы тым ці іншым чынам звязаныя з лексемай пясок. Можна дапусціць уплыў рэжа ’дзёран; дзірван’ (гл. рэж).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыжо́ўка 1 ’гатунак бульбы з ружовым колерам скуркі’ (пух., З нар. сл.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оўк‑а як красо́ўка ад кра́сны, сінёўка ад сі́ні (Сцяцко, Афікс. наз., 121).
Рыжо́ўка 2, ра́жаўка рыбалоўная сетка (жытк., маз., Мат. Гом.). Да рэ́жа 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэж ’падклад, на якім раскладаюць вогнішча’, ’дзёран, якім абкладваюць драўніну пры выпальванні вугалю’ (Інстр. 3), рэ́жа ’дзёран’ (Мат. Гом., ПСл), рэ́жык ’тс’ (Мат. Гом.). Магчыма да рэзаць (гл.), паколькі дзёран наразалі пластамі, параўн. славен. reža ’прарэха, шчыліна’, reženj ’кавалак, луста’. Нельга выключыць уплыў народнай этымалогіі на ням. Rasen ’дзірван’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)