знаменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; незак., што.
Кніжн. Азначаць што‑н., сведчыць аб чым‑н. Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя знаменавала сабою пачатак новай эры, новага спосабу жыцця на адной шостай частцы зямнога шара. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́чымасць, ‑і, ж.
1. Наяўнасць значэння, сэнсу. Значымасць слова.
2. Важнасць, значнасць (у 2 знач.). Рэвалюцыя — школа нацыянальнага характару, яна ўздымае да агульнанароднай значымасці лепшыя маральныя рысы гарадской і вясковай беднаты. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выхаванном прывіць каму‑н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад. Перавыхаваць недысцыплінаванага вучня. □ Сапраўды цудадзейнаю сілай валодае рэвалюцыя, калі яна здольна перавыхаваць людзей ва ўзросце Сымона. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поўнаўла́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае неабмежаваную, поўную ўладу. Толькі рэвалюцыя да канца вырашае аграрнае пытанне, робіць селяніна поўнаўладным гаспадаром над зямлёй. Кудраўцаў. Капытамі мераючы сажні, напралом падаўся у гушчар — дзікі, непакорны і паважны пушчы поўнаўладны гаспадар. А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кастры́чнік, ‑а, м.
1. Дзесяты месяц каляндарнага года. Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убранні кланяліся цягніку. Шамякін.
2. (з вялікай літары). Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 г., а таксама яе гадавіна 7 лістапада. Перамога Кастрычніка. Свята Кастрычніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самавызначэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. самавызначацца — самавызначыцца (у 1 знач.).
2. Права нацыі на стварэнне сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці. Права нацый на самавызначэнне. □ Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя абвясціла роўнасць і суверэннасць народаў Расіі, іх права на самавызначэнне. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёмнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць цёмнага (у 5 знач.); адсталасць, бескультурнасць. Узрушыла жанчыну рэвалюцыя, абудзіла яе, але цяжка яшчэ навесці яе па шляху да лепшага жыцця. Шмат перашкод яшчэ: непісьменнасць, царква, якая цяпер толькі й трымаецца на цёмнасці жаночай. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няво́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нявольнікаў, уласцівы ім. Нявольніцкая праца. Нявольніцкі рынак. □ Пісьменнік намаляваў галерэю моцных духам людзей, для якіх нявольніцкае існаванне было горш за смерць. Кудраўцаў. // Які мае адносіны да нявольніцтва. Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла народу поўнае вызваленне ад старога, нявольніцкага свету. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расталкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Зрабіць зразумелым; растлумачыць. Слова рэвалюцыя абавязкова было звязана са словам зямля. — То як жа зямля ўсё-такі: будзе мужыку, ці не? .. — Нам пра зямлю расталкуйце. Чыя зямля будзе? Скрыган. Маці тут усё мне расталкуе. Агарод да каліўца пакажа. Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буржуа́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да буржуазіі; уласцівы буржуазіі. Буржуазная ідэалогія. Буржуазная мараль. Буржуазны нацыяналізм. Буржуазны быт. Буржуазная прэса. Буржуазная культура.
2. Які характарызуецца панаваннем буржуазіі, які робіцца ў інтарэсах буржуазіі. Буржуазная рэвалюцыя. Буржуазная рэспубліка, краіна. Буржуазны ўрад. Буржуазнае грамадства. Буржуазная дэмакратыя. Буржуазны лад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)