падва́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў паравых і інш. машынах у выглядзе стрыжня для рэгуліроўкі сілы або хуткасці руху чаго-н., рычаг.

2. Тоўстая жэрдка, пры дапамозе якой прыпадымаюць цяжары; вагар.

|| прым. падва́жнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́мысел, -сла, мн. -слы, -слаў, м.

1. Драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер з вадой і іншых грузаў.

2. Рычаг у некаторых механізмах, напр., у вагах.

Дым каромыслам (разм.) — вялікае ажыўленне; шум, беспарадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

педа́ль, ‑і, ж.

Нажны рычаг у машынах, механізмах і пад. Педалі веласіпеда. Педаль тормаза.

•••

Націснуць на (ўсе) педалі гл. націснуць.

[Фр. pédale.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыча́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рычага (у 1 знач.); такі, галоўнай часткай якога з’яўляецца рычаг. Рычажная сістэма. Рычажны механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваг1рычаг для падняцця цяжару’ (Клім.), вага ’ўмацаваная на сасе перакладзіна, якая служыць для даставання вады са студні’ (Юрч.); ’палка для ўскладання рознага цяжкага грузу на воз’ (Інстр. I); ’рычаг для падымання бярвення’ (Інстр. II). Да вага (гл.). Серб.-харв. ва̑грычаг’ дазваляе меркаваць, што гэта значэнне з’яўляецца праславянскім.

Ваг2 ’від павіннасці пражай у час прыгону’ (Шатал.). Да вага. Форма м. р. можа быць вытлумачана ўплывам рус. вес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Мерна разгойдваць што‑н. зверху ўніз або з боку ў бок. Мікалай трымаў у горне лямех, высокі пажылы мужчына вагаў рычаг ад мяха. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́ма 1, ‑ы, ж.

Вялікі кол з зачэсаным плоскім канцом (у лесарубаў, плытагонаў); ва́га, рычаг. На ярусах [бярвення] стаяць маладыя хлопцы і сталыя мужчыны з бомамі ў руках. Колас.

бо́ма 2,

гл. бомы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падо́йма ’падняцце, падъём’ (Нас.), падбим (Яруш.), падбимы (Др.-Падб.) ’тс’, падбимы ’пачастунак у час вяселля для таварышаў маладога або сябровак маладой’ (Янк. 2), у падбиму ’як падняць’ (Юрч.). Укр. підоймарычаг’, польск. podyma, чэш.-дыял. podejmą ’частка калёс’, славац. podojma, podejmą, podojńaрычаг’. Мабыць, праслав. podъ‑jьm‑a (гл. падняць) (Махэк, 466).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́ма1рычаг’ (БРС), ’доўгая жэрдка з тоўстым канцом пры плытах’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Бір. Дзярж.). Рус. дыял. (у Літве) бо́мка ’тс’. Параўн. рус. бом ’шлагбаум’, запазычанае з гал. boom ’брус, бэлька’ (Фасмер, 1, 191; Шанскі, 1, Б, 161). Але, магчыма, што бел. слова запазычана з той жа крыніцы, што і літ. búomas. ’рычаг’: з усх.-пруск. bōm ’тс’ (а лат. buõmisрычаг’ і г. д. — з с.-н.-ням. bom). Да балт. форм гл. Фрэнкель, 64–65.

Бо́ма2 ’званочак’. Новае ўтварэнне з бо́мка ’тс’ (гл.), якое, мабыць, успрымалася як памяншальная форма. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варлаво́кі ’чалавек з вялікімі вачамі наверсе’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), варлаво́кій ’касавокі’ (Грыг.). Ужо Грыгаровіч (там жа) параўноўваў з чэш. vrlooký ’блізарукі’ (адкуль?). Параўн. укр. вирлоо́кий ’лупаты’, вирла́тий (пра вочы) ’тс’, вирла́ч ’тс’. Магчыма, ад *vьrloрычаг, дышаль’ (параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 131), так Рудніцкі (395). Паняцце «вірлавокі» можа перадавацца словамі са значэннем ’рычаг, дышаль і да т. п.’ Параўн. яшчэ чэш. bidlovojký (ад bidloрычаг’). Сюды ж і верлаво́кі ’лупаты, касавокі’ (Др.-Падб., Гарэц., Нас., Лысенка, ССП), рус. дыял. (смал.) Варлео́ка ’аднавокая казачная істота’, варлео́кий ’аднавокі’. Іншую этымалогію ўсёй групы слоў прапанавала Куркіна (Этимология, 1970, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)