твіст, ‑а, М ‑сце, м.
Рытмічны парны танец з характэрнымі рухамі бёдраў. // Музыка, песня ў рытме гэтага танца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вызнача́льнік, ‑а, м.
Кніжн.
1. Тое, што сабою вызначае што‑н. Рытмічны вызначальнік.
2. Дапаможнік для вызначэння. Вызначальнік раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адме́рны, ‑ая, ‑ае.
Размерны, рытмічны, аднастайны. Бурлівая рэчка і млын гутарлівы Адмерным, раскоцістым плюскатам вод Складалі мне рытму мастацкія звівы. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лінаты́п, ‑а, м.
Друкарская наборная машына, якая адлівае набор цэлымі радкамі. З сярэдзіны будынка прабіваўся рытмічны стук лінатыпаў і прыглушаны гул ратацый. Хадкевіч.
[Ад лац. linea — лінія і грэч. typos — адбітак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажо́ўка, ‑і, ДМ ‑жоўцы; Р мн. ‑жовак; ж.
Невялікая ручная піла з адной ручкай. Бацька сталярнічаў пад павеццю. Адтуль далятаў рытмічны, знаёмы з дзяцінства свіст фуганка і пісклівы плач нажоўкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факстро́т, ‑а, М ‑роце, м.
Хуткі рытмічны танец чатырохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца. [Люба] закружылася па пакойчыку не то ў нейкім вальсе, не то ў факстроце. Лынькоў. У пасаджанай набок новенькай шапцы, з залацістай эмблемкай чыгуначнікаў. [Вася] бадзёра наігрываў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь. Ракітны.
[Англ. fox — ліс і trot — хуткі крок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разме́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад размераць.
2. Рытмічны, павольны. Размераныя крокі. □ Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам. Колас.
3. Падпарадкаваны пэўным правілам, распарадку. Міця любіць тлум, беганіну вялікіх школьных зборышч, зусім не падобных на размераныя вучэбныя дні з дзяжурнымі на калідорах, строгімі позіркамі настаўнікаў, званкамі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гармані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гармоніі (у 3 знач.); заснававы на прынцыпах гармоніі. Гарманічны рад. Гарманічны стыль у музыцы.
2. Стройны, мілагучны, зладжаны. Гарманічны верш.
3. Поўны гармоніі (у 2 знач.); які знаходзіцца ў стройным спалучэнні, у адпаведнасці з чым‑н. Уяўленні аб пажаданым, гарманічным грамадскім ладзе жывіліся ясным розумам народа, які захаваў багацейшы вопыт гісторыі. Перкін.
4. Спец. Раўнамерны, рытмічны. Гарманічныя ваганні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Рытмічны, роўны. Каля крамы мясцовага сельпо ходзіць начны вартаўнік, паглядае на вокны, што свецяцца ў познюю пару, ды прыслух[оў]ваецца да мернага пастуквання паравіка. Шахавец. Сцёпка трохі падумаў. Ні да чаго пэўнага не дадумаўшыся, выйшаў на вуліцу і мерным крокам, як чалавек сталы, пайшоў у бок Андрэевай хаты. Колас.
2. Які служыць для вымярэння чаго‑н. Мерны ланцуг. Мерная рэйка.
3. Разм. Сярэдні па сіле, памерах. Юнак той — прапаршчык Дзяжа. У росце мерны, цёмна-русы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пульс, ‑у, м.
1. Хвалепадобны рытмічны рух сценак крывяносных сасудаў, які выклікаецца выштурхваннем крыві з сэрца. У нейкі крытычны момант у .. [парадзіхі] пасінелі пазногці і пульс упаў да мінімуму. Шамякін. // Месца, дзе адчуваецца, намацваецца гэты рух. Нахіліўшыся над хворай, Аліса Іванаўна ўзяла яе руку, намацала пульс. Марціновіч.
2. перан.; чаго або які. Рытм, тэмп чаго‑н. (жыцця, дзейнасці і г. д.). З надыходам вечара пульс жыцця на аэрадроме не толькі не сцішаўся, але яшчэ і пачынаў біцца хутчэй. Шахавец. Сюды сыходзіліся ўсе ніці ад дзеючых часцей і злучэнняў фронту, і тут асабліва поўна адчуваўся баявы пульс вайны. Дудо.
[Ад лац. pulsus — штуршок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)