шаг, ‑у, м.

1. Разм. Тое, што і крок (у 1, 2 і 5 знач.). Караль раптоўна абарваў гутарку: за варотцамі пачуліся чыесьці шагі. Гартны. // Самы павольны алюр. Коні натужна скрануліся з месца і, пераходзячы з шагу на рысь, памчалі па зімніку. Лынькоў.

2. Спец. Пэўная адлегласць паміж суседнімі аднатыпнымі элементамі (у механізмах, дэталях якіх‑н. машын). Шаг разьбы. Шаг зубчастага кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашэ́чы і каша́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кошкі, належыць ёй. Кашачая лапа. // Уласцівы кошцы, такі, як у кошкі. [Білі] кашачай, асцярожнай хадой падбіраўся да цяпельца. Лынькоў. Роб убачыў, як у кашэчых вачах капітана заблішчалі халодныя ільдзінкі нянавісці. Гамолка.

2. Разм. Зроблены з футра кошкі. Кашачы каўнер.

3. у знач. наз. кашэ́чыя, ‑ых. Сямейства драпежных млекакормячых, да якога адносяцца кошка, тыгр, леў, рысь і інш.

•••

Кашэчы канцэрт гл. канцэрт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыгру́ніць ’прымусіць, змусіць; падагнаць; прымусіць хутчэй рабіць што-небудзь’ (Шат.). Да гру́ніць з той самай семантыкай. Сюды ж прысл. грунь, угру́нь ’бягом, вельмі хутка (бегчы)’ (Гарэц.), грунём ’вельмі хутка; бягом; бегчы з усёй моцы’ (барыс., бых., клім., бялын., Бяльк., Нар. сл., Нар. словатв.), якія працягваюць зыходнае для вытворных прасл. *grǫdnь ’асаблівы конскі алюр; рысь’ (ЭССЯ, 7, 148). Семантычнае развіццё можа выглядаць наступным чынам: ’конскі алюр’ → ’вельмі хуткі, імклівы рух’ → ’прымушэнне рабіць хутчэй’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трух ‘ павольная рысь, трушок’ (ТСБМ, Бяльк.), трух‑трух — гукаперайманне для абазначэння бегу дробнай рыссю (ТСБМ), трюх‑трюх — пра язду трушком (мсцісл., Нар. лекс.), трю́ханьня ‘язда трушком’ (Юрч. СНЛ); тру́хаць ‘бегчы трушком’ (ТСБМ, Шат., ТС; віл., Сл. ПЗБ), тру́хыць ‘тс’ (Бяльк.; Юрч. Сін.), пратру́хаць (Нік. Очерки), часцей, аднак, прыслоўе ў форме назоўніка ў Тв. скл.: тру́хам ‘(трухаць) трушком’ (Шат., Гарэц., Др.-Падб., Янк. 1, Байк. і Некр.; лях., Сл. ПЗБ), трухо́м ‘павольным бегам’ (рагач., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), тру́хом ‘тс’ (ТС), тру́хым ‘тс’ (Бяльк.). Укр. трух ‘конскі бег’, трух‑трух, трюх‑трюх, трюхи́‑трюхи́ — выгук для выражэння бегу каня трушком, трюха́ ‘малая рысь каня’, трухце́м, трюхом ‘трушком’, трю́хати ‘бегчы або ехаць рыссю’, рус. тру́хать ‘ехаць дробнай рыссю’, трю́хать ‘трэсціся’, трюх‑трюх, трух‑трух — перадае язду рыссю. Усходнеславянскае гукапераймальнае ўтварэнне, якое ўзнікла, відаць, пры ад’ідэацыі дзеяслова трусіць < прасл. *trǫsiti (sę) ‘трэсціся’ (Фасмер, 4, 110–112; ЕСУМ, 5, 663), параўн. і польск. trząskiem ‘трушком’ (Брукнер, 579). Сюды ж трухла́ ‘подбежкам’ (Сцяшк. Сл.), трухіня́ць ‘ісці подбегам’ (Скарбы; слонім., Жыв. сл.). Гл. таксама труском, трушком.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насы́ціцца, ‑сычуся, ‑сыцішся, ‑сыціцца; зак.

1. Наесціся ўволю, дасыта. [Дзямід:] — Алень паваліўся на зямлю, а рысь пачала кавалкамі рваць яго мяса, аж пакуль не насыцілася так, што і паварушыцца ёй цяжка было. В. Вольскі. // перан. Разм. Поўнасцю задаволіць свае патрэбы, жаданні і пад. Глядзіш і не можаш наглядзецца, не можаш насыціцца белай радасцю, што апанавала ўсё наваколле, што адна непадзельна ўладарыць зараз над прыродай. Кандрусевіч.

2. Прасякнуцца, набрыняць якім‑н. рэчывам; увабраць у сябе што‑н. у дастатку. Глеба насыцілася вадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ступо́й і ступо́ю, прысл.

1. Павольным крокам; нага за нагу. Гэта падбадзёрвала бегляка, вабіла яго наперад. І ён ішоў як мог: дзе подбегам, а дзе — ступою. Якімовіч. Ой, не стэп за шырокім Дунаем, Шапаціць рунь зялёнай травою, — То Алеся — жняя запявае, Ідучы па даліне ступою. Трус.

2. Самым павольным алюрам. Спачатку [партызаны] ехалі ступой, а неўзабаве .. падхапіліся на рысь. Брыль. Есаул памог сесці ў сядло Раечцы, спрытна ўскочыў сам, і яны паехалі ступою на вуліцу. Лобан. [Атаманавіч] тужэй нацягваў павады. Хацелася праехаць ступою, разабрацца ва ўсім. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́сак1 пясок ’трус’ (Нас.). Памянш. да пес (гл.), якое выкарыстоўвалася для называння розных звяркоў з густой поўсцю. Параўн. ст.-рус. песикь ’пясец’ (XVI ст.) і тсы©ь ’шчанё’; як родавая назва рус. песь ужывалася ў адносінах да воўка, лісы, сабакі (Даль, 3, 105); сюды ж таксама рус. (тул.) песец ’даўгашэрсны трус’. Паводле Німчука (Давньорус., 205), да XVII ст. ва Украіне вадзіўся звярок песок, якога здабывалі на футра: рысь, пески и коты; суф. ‑ець актыўна выцясняўся суф. ‑ок (< ькь).

Пе́сак2 ’простая шашка ў гульні ў шашкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, пераасэнсаванае пешка (*пёійак?), гл.

Пе́сак3 ’пясок’ (докш., Сл. ПЗБ). З польск. piasek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 509). Націск на першым складзе спрыяў аднаўленню этымалагічнага ‑ė‑ (усх.-слав. гтъськъ ’пясок’). Вытворнае пескавы Чышчаны’ (мядз., Жыв. сл.), параўн. пескавы ’тс’ (Станк., Сл. ПЗБ), пескаву́ ’тс’ (ТС) — ад пясок

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рассадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Пасадзіць (некалькіх, многіх), даўшы кожнаму месца. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. Нарэшце фатограф рассадзіў усіх, як належыць. Ус.

2. Памясціць, пасадзіць паасобку (звычайна тых, хто сядзеў разам). Рассадзілі нас усіх восем па адзіночках такіх велізарных пецярбургскіх «Крыжоў». Пальчэўскі. Людна з Шэйдакам першы час пасля таго, як іх рассадзілі, адчувалі сябе нібы тая рыба, якую выцягнулі з вады. Сабаленка.

3. Перасадзіць расліны радзей, іншым чынам. Рассадзіць расаду капусты. Рассадзіць памідоры.

4. Разм. Разбіць, раскалоць моцным ударам. І беглі ўсе на двор, дзе ляжаў сыры снег.., дзе ўжо мільгалі снежкі і цяжка гупалі ў дашчаны ганак, пакуль нехта не рассадзіў акно, пакуль не выбег той самы пануры вартаўнік, перавярнуўшы ў руках памяло. Адамчык. // Моцна параніць. — Антоська, даражэнькі, паміраю, — заплакаў п’янаваты Сцяпан.. — Во, глядзі, як рассадзіў мне галаву Рысь... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́сы, лы́сый, лэ́сы ’які мае лысіну, белую пляму на лбе’, ’голы, пазбаўлены расліннасці’ (Нас., Багд., Булг., Шат., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел. лысый ’тс’, драг. лэ́сы ’назва танца’ (Нар. словатв.), лысько ’лысы чалавек’ (ТС). Укр. ли́сий, рус. лы́сый, польск. łysy, луж. łysy, чэш., славац. lysý, славен. lȋs, серб.-харв. ли̑с, макед. лис ’тс’, балг. лис ’тс’, ’светлаваты’. Прасл. lysъ ’пазбаўлены валасоў, голы’, ’без расліннасці’, ’светлы, ясны, бліскучы, з белай плямай’ (Слаўскі, 5, 431–433), якому адпавядаюць: літ. lū́šis, лат. lũsis, ст.-прус. luysisрысь’, ст.-грэч. λύγξ, ст.-в.-ням. luhs ’тс’, ст.-інд. rúśan, rúśant‑ ’светлы, белы’, арм. lois ’святло’, lusin ’месяц’, lusn ’бяльмо’, — і.-е. *leu̯kʼ‑ (паралельнае да leuk‑ ’свяціць’, ’светлы’), якое пад уплывам экспрэсіўнасці (Махэк₂, 345) падоўжыла карэнную галосную ў ‑ū‑ > ‑y‑. Такім чынам, першасным было значэнне ’белая пляма’, а ’голы’ — другаснае. Роднаснае да луч, лучына, луна (гл.) (Фасмер, 2, 542; БЕР, 3, 418–419; Шустар-Шэўц, 11, 793; Бязлай, 2, 143). Сюды ж лысаты, лысаваты ’чалавек з лысінай’, ’жывёла з белай плямай’ (Нас., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сці́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш павольным (рух, ход і пад.). Цягнік сцішыў ход. Неўзабаве спыніўся. Адамчык. Сцішыў [чалавек] крок, назад, глядзіць. Не, нікога ў полі. Прыходзька. // Затрымаць, прыцішыць каго‑, што‑н. Сава сцішыў каня на мерную рысь. Пестрак. Амелька сцішыў свой матацыкл. Якімовіч.

2. Супакоіць, рассеяць хваляванне і пад. [Костусь] сцішыў Галену. Яна пакінула плакаць. Чорны. // Прымусіць або ўгаварыць каго‑н. перастаць крычаць, шумець і пад. Дарэмна Грыбок спалохана спрабаваў сцішыць людзей — гоман, крыкі, абурэнне, злосць, смех віравалі ў хаце. Мележ. // Вымусіць спыніць якія‑н. дзеянні, учынкі; уціхамірыць каго‑н. [Зэня да Нахлябіча:] — Калі вы не пакінеце ўсяго гэтага, дык ведаеце што? Тады вас трэба будзе сцішыць. Чорны.

3. Паменшыць у сіле, аслабіць; зрабіць менш адчувальным. Сцішыць боль. □ Гэта толькі ў хаце здавалася, што мяцеліца сцішыла сваю гульню. Кандрусевіч. Хлопцы сцішылі гаворку. Гартны. // Аслабіць або прыглушыць якія‑н. пачуцці. Сцішыць гнеў. □ Апошняя акалічнасць нечакана сцішыла смутак Арцёма Іванавіча. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)