зеленя́ мн., с.-х. рунь, род. ру́ні ж.; (всходы) усхо́ды, -даў;

покрыва́ться зеленя́ми руне́ць, пакрыва́цца ўсхо́дамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кусці́цца, ‑ціцца; незак.

Расці кустом, разгаліноўвацца ў выглядзе куста. Там расце лён-даўгунец, каласіцца высокае жыта, кусціцца кармавая бульба. Пестрак. Будуць свежым лісцем шалясцець бярозы, Будзе рунь кусціцца пышна па вясне! Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушы́р, прысл.

Тое, што і ушыркі. Светлай раніцаю восень Упрыгожана сягоння — Сінь на небе, Рунь на полі Зелянее ушыр і ўдоўж. Броўка. Жытні палетак цягнуўся на цэлыя вёрсты ўдаўжкі і ўшыр. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запушы́ць, ‑шыць; зак., што.

Пакрыць якую‑н. паверхню пушыстым слоем (пра мароз, снег і пад.). Падвойныя шыбы ў вокнах запушыў мароз. Пестрак. Дрэў бухматае голле Замяла, запушыла — Рунь зялёную ў полі Абрусам накрыла [зіма]. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водапрыёмнік, ‑а, м.

Гідратэхнічнае збудаванне, якое служыць для забірання вады з рэк, азёр, вадасховішч і пад. Нямала было трывог і сумненняў, калі вясною рунь пакрывалася ільдом, а водапрыёмнік не паспяваў прымаць з палёў талыя воды. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усходы (мн.), прорасць / азіміны: рунь

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Разры́нуцца (разри́нуцьца) ’разваліцца, седзячы або лежачы’ (Нас., Гарэц.), ’растаўсцець’ (Нас.). Сюды ж, відаць, розруні́цца ’зрабіцца тоўстым, раздацца’ (ТС), у такім выпадку, магчыма, да руні́цца ’усходзіць, зелянець’, што да руно́ ’густая рунь’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́мерзнуць, ‑не; зак.

1. Загінуць ад марозу, холаду. Рунь вымерзла. Сады вымерзлі.

2. Прамерзнуць, высахнуць на марозным паветры; ператварыцца ў лёд. Ручай вымерз да дна. □ Дзяўчына адагрэла рукі, апранулася і панесла вешаць на платы бялізну. Няхай вымерзне добра, тады ў хаце скора дасохне. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смактуга́ ‘нізкае месца на полі, дзе вымакае рунь’ (зэльв., Нар. словатв.). Да смактаць (гл.) з суф. ‑уг(а). Сюды ж смакту́н ‘падзолістая глеба’ (ашм., Сл. ПЗБ), смакту́нь ‘халодная неўрадлівая глеба’ (Скарбы) з суф. ‑ун, ‑унь, а таксама магчымы наватвор Ластоўскага смакту́г, смактугі́ ‘помпа’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распласта́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распластаць.

2. у знач. прым. Які ляжыць пластом, плазам. Людзі падалі ў снег. Белае поле скрозь было ўсыпана распластанымі постацямі. Паўлаў. [Арол] трымаў распластанага ваўка адной лапай за бок, другой — за морду. Беразняк. // Выцягнуты, раскінуты ў бакі. Сонца.. падае на рунь аграмадным агнёвым сокалам з распластанымі крыламі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)