чабо́р, ‑бару, м.
Травяністая духмяная расліна сямейства губакветных з дробнымі ружова-ліловымі ці белымі кветкамі. Вам кожны ўзгорак адклікнецца песняю, Запахне ружовы духмяны чабор. Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неагля́дны, ‑ая, ‑ае.
Неабсяжны, неабдымным бязмежны. Неаглядная водная прастора іскрылася на сонцы. Маўр. Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя ружова-сінія далі іх, поўныя жыцця, .. разнастайнасці тонаў зямлі і неба. Колас. І ўстае ў дзіцячых марах Неаглядная Радзіма. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скудла́чыць, ‑лачу, ‑лачыш, ‑лачыць; зак.
Разм. Тое, што і скудлаціць. Віхор не дасць спакою [бярэзінцы] сваімі пацалункамі, скудлачыць яе косы, пакамечыць тонкае адзенне. Сташэўскі. А ўсход ружова-светлы будзе, Скудлачыць вецер пасмы хмар, Калі пры звонаў перагудзе Нявесты праяснее твар. Жылка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тушо́нчыкі ‘смолка лугавая’ (ТС). Рэдкая назва расліны Viskaria L., звязаная, хутчэй за ўсё, з яе знешнім выглядам — ружова-чырвоным колерам кветак, што стварае ўражанне падсмаленасці («падсмажанасці»), параўн. некаторыя з яе іншамоўных назваў: укр. horyćvit, vohnyk (Макавецкі, Sł. botan.). Да тушыць 1, 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пілю́шка ’расліна пылюшнік, Thalictrum L.’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі: … цвіце белым цветам… можна меркаваць, што мова ідзе пра нейкую іншую расліну, бо пылюшнік! на Беларусі (2 віды) цвітуць жоўтымі (Th. flavum) і ружова-бэзавымі (Th. lucidum) кветкамі. Шлюшка — відазмененая (кантамінаваная?) назва пылюшнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бу́лькаць, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады. Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. Брыль. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шліфава́цца, ‑фуецца; незак.
1. Апрацоўвацца шліфаваннем. Звіняць санкі па шкляных рэйках ружова-сонечнага снегу, шліфуюцца. Бядуля. / у перан. ужыв. [Валодзя:] — Рабочы чалавек — гэта самы правільны чалавек, у яго ніколі душа не заіржавее... Яго душа заўсёды шліфуецца. Сабаленка.
2. Паддавацца шліфаванню, быць прыдатным для шліфавання. Шкло добра шліфуецца.
3. Зал. да шліфаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́дзерка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. часцей мн. (ку́дзеркі, ‑рак). Кучаравыя або накручаныя валасы. Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. Карпюк.
2. Абл. Невялікі вузкі ўчастак лесу. Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі невялічкага кучаравага сасонніку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парта́л, ‑а, м.
1. Архітэктурна аформлены галоўны ўваход у вялікі будынак. Партал тэатра. □ Парталы [манастыра] паважна разгортваюцца на фоне ружова-яснага неба, і тады нельга не заглядзецца на яго. Колас. // Архітэктурнае абрамленне сцэны, якое аддзяляе яе ад глядзельнай залы.
2. Спец. Рама ў форме літары П, якая з’яўляецца часткай металічнай канструкцыі або машыннай станіны.
[Ад лац. porta — уваход, вароты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рна 1,
Прысл. да парны 1 (у 1 знач.); парамі. Парна размешчаныя лісты.
па́рна 2, безас. у знач. вык.
Аб вільготным, душным паветры. Ноччу была навальніца з ліўнем, але свежасці не прынесла. У вільготным паветры па-ранейшаму парна. В. Вольскі. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)