Кры́чкарачная чайка’ (Нар. словатв., ТС, Мат. Гом.). Да крык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ська ’мінога рачная’ (ТС). Першапачатковая форма кузька (гл.). Да казаь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саза́н, ‑а, м.

Рачная прамысловая рыба сямейства карпавых, роданачальнік многіх парод культурнага карпа. У сажалках гадуецца карп, сазан, карась. Чарнышэвіч. Сазан (карп) — дужая рыба з шырокім тулавам, пакрытым буйной серабрыстай луской. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячку́р, печкура, м.

1. Невялікая рачная рыба сямейства карпавых. Шараватыя печкуры капашыліся чародкамі на пяску. Броўка.

2. Абл. Пячнік. Старанна печкуры кладуць цагліны, Загнетак выведуць, правесяць Шнур. Куляшоў. Забаставалі печкуры на новай майстэрні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мянёга ’мінога рачная, Lampetra planeri L.’ (бас. Нёмана, Жук.). У выніку кантамінацыі мянёк ’мянтуз’ і мінога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

артэ́рыя, ‑і; Р мн. ‑яў; ж.

1. Крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца да розных органаў цела. Лёгачная артэрыя. Сонная артэрыя.

2. перан. Шлях зносін (асабліва водны). Транспартная артэрыя. □ Самая буйная рачная артэрыя Поўначы БССР — Заходняя Дзвіна. Прырода Беларусі.

[Грэч. atrēria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэра́са ж., в разн. знач. терра́са;

траншэ́йныя ~сыс.-х. транше́йные терра́сы;

да́ча з ~сай — да́ча с терра́сой;

рачна́я т. — речна́я терра́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Саза́нрачная прамысловая рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Жук., Інстр. 2). Рус., укр. саза́н. З тур., казах. sazan ’тс’ (Міклашыч, 289; Фасмер, 3, 545).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сыро́к 1, ‑рка, м.

1. Разм. Памянш.-ласк. да сыр.

2. Невялікі брусок плаўленага сыру ці сырковай масы ў расфасоўцы. Плаўлены сырок. □ [Галя] ж заўсёды ледзь не са слязамі ўпрошвае сына з’есці кавалачак шакаладнага сырка, які ён любіць найбольш. Радкевіч.

сыро́к 2, ‑рка, м.

Азёрна-рачная рыба сямейства ласасёвых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвіль, ‑і, ж.

1. Плесневы налёт на чым‑н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; бросня. Хлебная цвіль. □ Дно і сценкі [бочкі] аплылі слізкаю цвіллю. Самуйлёнак. Рачная плынь.. ішла правей, пакідаючы збоч ціхую, зарослую цвіллю завадзь. Карамазаў.

2. перан. Праяўленне чаго‑н. застойнага, шкоднага. Здымем адвечную цвіль, Здымем вякоў павуціну. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)