Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск. pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус. пск. плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучина ’балотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пту́шка ж.

1. прям., перен. пти́ца;

драпе́жныя ~кі — хи́щные пти́цы;

сво́йскія ~кі — дома́шние пти́цы;

вадзяна́я п. — водяна́я пти́ца;

пералётная п. — перелётная пти́ца;

пе́ўчая п. — пе́вчая пти́ца;

што ён за п.? — что он за пти́ца?;

невялі́кая п. — невели́ка пти́ца;

2. (пометка) пти́чка, га́лочка;

стрэ́ляная п. — стре́ляная пти́ца;

во́льная п. — во́льная пти́ца;

п. высо́кага палёту — пти́ца высо́кого полёта;

ра́нняя п.ра́нняя пти́ца;

як п. нябе́сная — как пти́ца небе́сная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завіру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

1. Моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам; мяцеліца, завея. А завіруха гудзела, памятала гурбы, прыкрывала снегам чорныя галавешкі пажарышча. Лынькоў. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі марозы, вылі снежныя завірухі. Шамякін.

2. перан. Разм. Неспакой, сумятня, бязладзіца. Ваенная завіруха падхапіла і Ганну, закінула яе ў далёкі ўральскі горад. Марціновіч. Звінелі кілішкі. Пры ўсёй гэтай завірусе пан Чарнецкі аднак не выпускаў з віду сваю дачку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успаро́цца, успаруся, успорашся, успорацца; зак.

Разм.

1. Нечакана наткнуцца на каго‑, што‑н. Седзячы за рулём, .. [Каваль] мала аглядаўся па баках, быў заняты дарогай, увага канцэнтравалася на тым, каб не ўспароцца на стрэчныя машыны. Савіцкі.

2. Рана ўстаць, прачнуцца. — От жа ранняя птушка... — паківала галавою маці. — Спаць ды спаць бы яшчэ, а ён успорацца ні свет ні зара. С. Александровіч. Панця ўспароўся недзе каля першых пеўняў, пакрактаў, пастагнаў на ложку і пачаў марудна, нехаця збірацца... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юна́цтва, ‑а, н.

1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці; ранняя маладосць. Гады юнацтва. □ Напярэдадні юбілею маёй творчасці мне захацелася ўспомніць свой шлях і ўсё сваё жыццё. Я імкнуўся аднавіць усе драбніцы гэтага жыцця — сваё маленства, юнацтва, .. светлыя гадзіны творчасці, сваю сталасць. Купала.

2. зб. Юнакі. // Маладыя людзі абодвух полаў. Юнацтва планет усвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго. «Маладосць». Цябе, юнацтва, я люблю. Загартаванае ў вайну, Цану ты знала мазалю І хлебу ведала цану. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смо́чка ‘асака балотная, Carex acutiformis Ehrh.’ (Шат.), смоч, смо́чка, сма́чаль ‘расліна падвей’ (бярэз., Сл. ПЗБ), смоч ‘тс’ (пух., Жыв. сл.), смыч, смы́чаль ‘від асакі’ (Жыв. сл.), смы́чка ‘падвей’ (Жыв. сл.), сму́чай ‘тс’ (лельч., Жыв. сл.), сму́чайранняя асака на мокрых месцах’ (ТС). Цыхун (вусн. паведамл.) адносіць да смыкаць (гл.) (дзеці смыкаюць гэтыя расліны, каб дастаць салодкае карэнне). Тады першасная форма з ‑ы‑ ў корані, а ‑о‑, відаць, пад уплывам смактаць. Варыянты з ‑у‑ каранёвым паходзяць з палескіх гаворак, дзе ы > у.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́чайранняя асака на мокрых месцах’ (ТС), смыч, смоч, смыча́ль ‘тс’ (Жыв. сл.), смы́чка, смы́чаўка, смы́каўка ‘яжджаль, асака светла-зялёнага колеру, якая пачынае расці ранняй вясной’ (ЛА, 1, Расл. св.), смыча́ль ‘тс’ (Жыв. сл., ЛА, 1), смуча́й ‘травяністая расліна, падвей’ (ПСл). Параўн. укр. смича́й, смуча́й ‘падвей, Eriophorum vaginatum L.’, смича́ль ‘азёрная расліна’, харв. дыял. smȗcal ‘нейкая трава’. Відаць, да смыкаць, смукаць ‘тузаць, цягаць, вырываць’ (гл.), параўн. му смучай сму́каем на шчоткі (ПСл). Паводле ЕСУМ (5, 321), матывацыя тлумачыцца лёгкасцю аддзялення лістоў ад кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

посе́в м.

1. (действие) сяўба́, -бы́ ж., мн. нет; се́янне, -ння ср.;

ра́нний посе́в ра́нняя сяўба́;

вре́мя посе́ва час сяўбы́;

рядово́й посе́в радко́вая сяўба́;

2. (то, что посеяно, засеянное поле) пасе́ў, -се́ву м.;

ози́мые посе́вы азі́мыя пасе́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тэа́тр ‘род мастацтва, прадстаўленне відовішчаў’, ‘памяшканне са сцэнай і залам’, ‘месца важных падзей’ (ТСБМ, Пятр.), тэа́тар, тэа́тр (Некр. і Байк.), ст.-бел. театръ, театрумъ ‘тэатр, сцэна, памост’ (1638 г). Запазычана або са ст.-польск. teatr, teatrum, якія праз лац. theātrum узыходзяць да ст.-грэч. θέατρου, іян. υέητρον ‘гледачы, публіка ў тэатры’, ‘прадстаўленне’, або непасрэдна ад лац. theātrum, пра што сведчыць ранняя фіксацыя ў старабеларускай мове формы театрумъ (Булыка, Лекс. запазыч., 167). Прысутнічае не ва ўсіх славянскіх мовах, параўн. чэш. divadlo, славац. divadlo, харв. gledalîšte, што тлумачаць уплывам пурыстычных тэндэнцый (Чарных, 2, 231–232; ЕСУМ, 5, 534; Скок, 1, 568; Фасмер, 4, 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зара́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Ранішняя або вячэрняя зорка. Вечар быў цёплы. Вогнішчы гарэлі за ракою, а ў рацэ адбівалася вячэрняя заранка, куды больш яркая і барвяная, чым на небе. Караткевіч. Хутчэй, заранка ранняя, Спускайся на зямлю. А. Александровіч. // Увогуле зорка (у 1 знач.). Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі. Пташнікаў. У змрочным вячэрнім небе замігцелі крывавыя заранкі. Лынькоў.

зара́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і малінаўка ​1. Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)