многоступе́нчатый многаступе́ньчаты, шматступе́ньчаты;

многоступе́нчатая раке́та многаступе́ньчатая (шматступе́ньчатая) раке́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

многаступе́ньчаты, -ая, -ае.

Які складаецца з некалькіх частак, ступеней.

Многаступеньчатая ракета.

|| наз. многаступе́ньчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматступе́ньчаты, -ая, -ае.

Які складаецца з некалькіх частак, ступеней.

Шматступеньчатая ракета.

|| наз. шматступе́ньчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шуці́ха

‘феерверачная ракета

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шуці́ха шуці́хі
Р. шуці́хі шуці́х
Д. шуці́се шуці́хам
В. шуці́ху шуці́хі
Т. шуці́хай
шуці́хаю
шуці́хамі
М. шуці́се шуці́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

балісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да балістыкі. Балістычная крывая.

•••

Балістычная ракета гл. ракета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транскантынента́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да сувязі кантынентаў, адбываецца паміж кантынентамі ці праходзіць праз увесь кантынент.

Т. рэйс.

Транскантынентальная ракета.

Транскантынентальная чыгунка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звышдалёкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які значна перавышае звычайную, сярэднюю далёкасць чаго‑н. Звышдалёкая дыстанцыя. Звышдалёкая стральба.

2. Тое, што і звышдальнабойны. Звышдалёкая артылерыя.

•••

Звышдалёкая ракета гл. ракета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саманаво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які аўтаматычна наводзіцца на цэль. Саманаводная ракета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохступе́ньчаты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох ступеней, частак. Трохступеньчатая ракета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глаба́льны, ‑ая, ‑ае.

Усеагульны, усеабдымны (у межах зямнога шара). Арганізаваць службу надвор’я ў глабальным маштабе. □ [Праблема чыстай вады] не рэгіянальная беларуская праблема і нават не саюзная — яна даўно ўжо пабыла глабальны характар. «Полымя».

•••

Глабальная ракета гл. ракета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)