раке́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. раке́та раке́ты
Р. раке́ты раке́т
Д. раке́це раке́там
В. раке́ту раке́ты
Т. раке́тай
раке́таю
раке́тамі
М. раке́це раке́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раке́та, -ы, ДМ -ке́це, мн. -ы, -ке́т, ж.

1. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.

Касмічная р.

2. Баявы снарад, які прыводзіцца ў дзеянне рэактыўнай сілай.

3. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і выкарыстоўваецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.

Сігнальная р.

4. Быстраходнае рачное пасажырскае судна на падводных крылах.

Плысці на ракеце.

|| прым. раке́тны, -ая, -ае.

Дзень ракетных войск і артылерыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раке́та ж., в разн. знач. раке́та;

сігна́льная р. — сигна́льная раке́та;

касмі́чная р. — косми́ческая раке́та;

○ балісты́чная р. — баллисти́ческая раке́та;

міжкантынента́льная р. — межконтинента́льная раке́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раке́та​I техн., воен. раке́та, -ты ж.;

косми́ческая раке́та касмі́чная раке́та;

раке́та-носи́тель раке́та-но́сьбіт;

раке́та-зонд раке́та-зонд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раке́та​III (судно на подводных крыльях) раке́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раке́та​II уст., спорт., см. раке́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раке́та, ‑ы, ДМ ‑кеце, ж.

1. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і ўжываецца для феерверкаў і светлавых сігналаў. Усё вакол грымела і грукатала, ракеты асвятляла хмызняк і балота. Краўчанка. Дзесьці непадалёку ўжо ўзвіваліся сігнальныя ракеты нямецкіх патрулёў. Лынькоў.

2. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком. Лунай жа горда над усёй планетай, Як першы госць, як першы наш дазор, Імклівая касмічная ракета, Рубінавым святлом крамлёўскіх ясных зор. Хведаровіч. // Баявы снарад, які прыводзіцца ў дзеянне рэактыўнай сілай. Фугасная ракета.

3. Невялікае пасажырскае судна на падводных крылах.

•••

Балістычная ракета — ракета дальняга дзеяння, якая рухаецца па балістычнай траекторыі пасля спынення дзеяння рухавіка.

Глабальная ракета — ракета, здольная данесці баявы зарад у любы пункт зямнога шара.

Звышдалёкая ракета — міжкантынентальная ракета.

Ракета-зонд — беспілотная ракета з радыёперадатчыкам для перадачы навуковай інфармацыі з космасу або з вялікіх вышыняў на Зямлю.

Ракета-носьбіт — шматступеньчатая балістычная ракета для вывядзення ў космас штучных спадарожнікаў Зямлі, касмічных караблёў, аўтаматычных міжпланетных станцый і пад.

Ракета-спадарожнік — кіруемы ракетны баявы снарад, выведзены на арбіту спадарожнікам Зямлі.

[Іт. rocchetta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ракета (сорт ружы) 9/170

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ракета (тэхн.) 6/483; 9/81—82 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

раке́та ж. ав., касм., вайск. Rakéte f -, -n; Léuchtkugel f -, -n (сігнальная), Léuchtkörper m -s, - (асвятляльная);

шматступе́нчатая раке́та Méhrstufenrakete f;

касмі́чная раке́та Ráumrakete f;

раке́та з сістэ́май саманавядзе́ння Zíelsuchrakete f;

зені́тная раке́та (класа «зямля-паветра») Flíegerabwehrrakete f, Flá-Rakete f;

раке́та-зонд Fórschungsrakete f;

раке́та-но́сьбіт Trägerrakete f;

раке́та-спадаро́жнік Satellítenrakete f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)