смяте́ние ср.
1. (замешательство) збянтэ́жанасць, -ці ж.; замяша́нне, -ння ср.;
2. (паника) перапало́х, -ху м.; (растерянность) разгу́бленасць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Па́ніка ’непераадольны жах і разгубленасць, якія авалодалі чалавекам або мноствам людзей’ (ТСБМ). З рус. па́ника (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з зах.-еўрап. моў < лац. panicus, грэч. πανικός ад імя ляснога бога Пана, грэч. πάν, які, паводле грэчаскай міфалогіі, пасылае жах і трывогу (гл. Клюге-Гётце, 430; Фасмер, 3, 197).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змаршчы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Сабраць (скуру) у маршчыны; пакрыць маршчынамі. Цімох асунуўся, пачарнеў, у Тамаша каля вачэй гады змаршчынілі скуру і ўплялі ў бараду многа сівых валасоў. Краўчанка. Да мяне падышоў Марыніч. Ён быў нейкі не такі, як заўсёды. Клопат змаршчыніў яго лоб, у вачах відна была разгубленасць. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лапчы́вы ’прагны, прагавіты да яды, піцця’ (лун., Шатал.; лід., Сл. паўн.-зах.), ’зайздросны’ (Там жа), шальч. лахчывы ’прагны’, лапшывы ’тс’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 1), ’зайздросны’ (КЭС, лаг.). Зах.-укр. лапчивий, лапшивий ’лоўкі, рахманы, умелы’, рус. лапчивость ’разгубленасць’ адрозніваюцца сваёй семантыкай ад бел. лексемы, якая запазычана з польск. łapczywy ’хцівы, прагны, сквапны’ < łapczyć ’прагна хапаць’, ’прагнуць’ < выклічнік łap© lapsi (Слаўскі, 4, 471).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́рап ’страх, перапуд’ (Нас.). Укр. то́роп ’замяшанне, разгубленасць’, рус. о́торопь ’збянтэжанасць’, ц.-слав. утрапъ ’зрушэнне, ссоўванне’, ’вар’яцтва’; славен. trȁp ’дурань, ёлупень’, балг. тра́пен ’збіты з панталыку’. Прасл. *torpъ ад *torpiti ’рабіцца адубелым, скарчанелым’ (гл. тарапіцца 2), якое праз чаргаванне галосных звязана з прасл. *tьrpěti (гл. цярпець) (Фасмер, 4, 85; Бязлай, 3, 213; Сной₂, 777–778; Махэк₂, 391; ЕСУМ, 5, 607). Сюды ж тарапа́ны ’страх’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Непераадольны жах і разгубленасць, якія авалодалі чалавекам або мноствам людзей. Трапляліся асобныя людзі, якія страцілі ад страху ўсякі розум, якія кідаліся ў паніцы проста ў зубы ворагу. Лынькоў. // Перапалох, сумятня, выкліканыя гэтым жахам. У сяле трашчалі выстралы і матацыклы, мітусіліся, бегаючы ўзад і ўперад, салдаты і паліцаі.. Паніка ў варожым стане была ў поўным разгары. Якімовіч.
[Ад грэч. panikos — раптоўны, моцны — пра страх, да якога, паводле міфічных паданняў, даводзіў людзей бог Пан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгу́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгубіць.
2. у знач. прым. Які страціў рашучасць, знаходзіцца ў замяшанні; які ад хвалявання, збянтэжанасці не ведае, як быць. Пакуль Міхалка стаяў разгублены і дзівіўся, над домікам сабралася ўжо цэлая пчаліная хмара. Якімовіч. [Хлопцам] дзякавалі, іх віталі, а яны стаялі здзіўленыя, разгубленыя. П. Ткачоў. // Які выказвае разгубленасць, збянтэжанасць, замяшанне. На .. [хлапчуковым] твары блукала разгубленая ўсмешка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расстро́йства, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстройваць — расстроіць і расстройвацца — расстроіцца.
2. Замяшанне, разгубленасць. Калона прыйшла ў расстройства.
3. Няспраўны, заняпалы стан (у эканоміцы, гаспадарцы і пад.); беспарадак. Расстройства ў фінансавых справах. // Разлад, нелады паміж кім‑н. Сямейнае расстройства.
4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх‑н. органаў, сістэмы. Расстройства страўніка. Расстройства нервовай сістэмы.
5. Благі настрой, парушэнне душэўнай раўнавагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Зблажэць, змарнець; счарнець. Камандзір учарнеў і выпетраў, з кожным днём рабіўся больш рашучы і злосны. Грахоўскі. Марынчук неяк асунуўся, згорбіўся, даўно няголены твар яго ўчарнеў, на ім разгубленасць і трывога. С. Александровіч.
2. Разм. Пачарнець (пад уздзеяннем вільгаці, сонца, паветра і пад.). Куток даху быў Крыты драніцамі, што не паспелі яшчэ як след учарнець на сонцы і ветры. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сму́та ‘мяцеж, паўстанне, беспарадак’, ‘душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘смутак, сум’ (Нас., Шымк. Собр., Бяльк.), смут ‘тс’ (Бяльк.). Укр. сму́та ‘сум, журба; закалот, рокат, хваляванне’, рус. сму́та ‘мяцеж, сумятня, разруха; замяшанне, хваляванне’, стараж.-рус. съмутъ ‘сарамлівасць, хваляванне’, славац. smut, smuta ‘сум, журба’, серб.-харв. сму̏та ‘завіруха’, балг. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня’, макед. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня, разгубленасць’. Прасл. *sъmǫta < *sъmǫtiti, параўн. ст.-слав. съмѫтити ‘усхваляваць, узбурыць, збянтэжыць’. Да муціць, гл. (Фасмер, 3, 694; ЕСУМ, 5, 331).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)