апазні́цца, апазню́ся, апо́знішся, апо́зніцца; зак.

Тое, што і спазніцца.

А. на работу.

|| незак. апазня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цестаме́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат, які замешвае цеста, а таксама рабочы, які выконвае такую работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрэ́гчыся сов.

1. впря́чься;

2. перен., разг. впря́чься, запря́чься;

з. ў рабо́ту — впря́чься (запря́чься) в рабо́ту

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх-н. бытавых патрэб.

А. хворых.

А. пакупнікоў.

2. што. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй машын, станкоў і пад.

А. некалькі станкоў.

|| зак. абслужы́ць, -лужу́, -лу́жыш, -лу́жыць; -лу́жаны.

|| наз. абслуго́ўванне, -я, н..

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палу́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Атрыманыя за работу грошы, заработная плата.

Месячная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гля́нец, -нцу, м.

Бляск начышчанай або адпаліраванай паверхні.

Навесці г. (таксама перан.: канчаткова прывесці да ладу закончаную работу).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дако́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Папрок, выказаны каму-н. за што-н.

Выказаць д. за дрэнную работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іша́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

Выконваць цяжкую, няўдзячную работу.

Няхай выбачаюць, не буду я на іх і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэко́рдны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца рэкордам, найвышэйшы.

Рэкордныя вынікі.

Р. ўраджай.

Закончыць работу ў рэкордна (прысл.) кароткі тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поро́чить несов. нясла́віць, знеслаўля́ць, ганьбава́ць, га́ніць;

поро́чить хоро́шую рабо́ту ганьбава́ць (га́ніць) до́брую рабо́ту;

поро́чить челове́ка нясла́віць (знеслаўля́ць) чалаве́ка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)