кампо́т, ‑у, М ‑поце, м.
Пітво з садавіны, ягад, згатаваных у вадзе з цукрам. Яблычны кампот. Чарнічны кампот. // Сумесь сушанай садавіны і ягад для гэтай стравы.
[Фр. compote.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
частава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. частаваць.
2. Ежа, пітво, якімі частуюць. Людзі самі назносілі ў хаты навасельцаў усякага частавання і спраўлялі гэты дзень, як свята. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Піта́ ’пітво’ (ТС). Да піць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑а паводле ўзору яда́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напо́й ’пітво’ (Нас.; рэч., Груз.), ’запой’ (Грыг.), ’гарэлка’ (смарг., Сцяшк. Сл.), укр. напій ’напітак’, рус. напой ’напітак; перыяд ап’янення’, польск. napój ’пітво, напітак’, чэш. nápoj ’тс’, славац. napój, в.- і н.-луж. napoj, славен. napoj, серб.-харв. напој балг. дыял. напой ’вадапой’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *napoiti ’напаіць’, што да *poiti, *piti (гл. паіць), параўн. навой ад навіць, набой ад набіць і г. д. (Махэк₂, 452; Шустар-Шэўц, 13, 988; Герай–Шыманьска, БЕ, 30, 1980, 2, 153–155). Спроба вывесці ст.-бел. напой ’напітак, пітво’ (1518 г.) са ст.-польск. napój ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 118) цалкам беспадстаўная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бурда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм. пагард. Дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або рэдкая (вадкая) ежа; баланда. Калі ўсе з Шуравага вагона атрымалі па порцыі бурды, немец зазірнуў у вагон, ці ўсе выйшлі. Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́га, -і, ДМ бра́зе, ж.
1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт.
2. Адыходы пасля такой перагонкі ў выглядзе асадку.
3. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам.
Не столькі той брагі, колькі звягі (прымаўка).
|| ласк. бра́жка, -і, ДМ -жцы (да 3 знач.).
|| прым. бра́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
піро́жнае, ‑ага, н.
Адзін з відаў кандытарскіх вырабаў са здобнага цеста, звычайна з крэмам або іншай салодкай начынкай. Міндальнае пірожнае. Бісквітнае пірожнае. □ — Я хацеў бы мець столькі грошай, як ты, Юркевіч.., каб купляць вось гэтакае пітво і смачныя пірожныя. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трасця́нка ‘нейкае алкагольнае пітво?’: з гора трасцянку якуюсь пʼюць (В. Дунін-Марцінкевіч, Сялянка). Няясна, хутчэй за ўсё, утворана ад трасцяны́, гл. трысцяны; параўн. вытворчасць алкаголю з цукровага трыснягу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напітак, пітво / спіртны: мацунак, трунак (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Піло́ ’пойла’ (Сл. Брэс.), піло ’пойла для свіней’ (драг., Нар. лекс.). З пішо ’пойла’, да піць (гл.). Параўн., аднак, серб.-харв. пило ’напой, пітво’, што можа сведчыць пра непасрэднае аддзеяслоўнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)