ме́зенчык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да мезенец. Верка насіла .. [цэглу] па адной штуцы і трымала цагліну ў руках так, быццам пірожнае — адставіўшы мезенчык. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́мавы в разн. знач. кре́мовый;
~вае піро́жнае — кре́мовое пиро́жное;
к. ко́лер — кре́мовый цвет
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пясо́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для пяску. Пясочная скрынка.
2. Шэра-жоўтага колеру. Плашч пясочнага колеру.
3. Прыгатаваны з сухога, рассыпістага цеста. Пясочнае пірожнае.
•••
Пясочны гадзіннік гл. гадзіннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эфи́рный в разн. знач. эфі́рны;
эфи́рное ма́сло эфі́рны але́й;
эфи́рное пиро́жное эфі́рнае піро́жнае;
эфи́рные во́лны эфі́рныя хва́лі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Торт ’кандытарскі выраб са здобнага цеста’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; астрав., Сл. ПЗБ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, хутчэй за ўсё, з ням. Torte, якое праз італ. torto ’торт’ з познелац. tōrta ’від круглага і плоскага хлеба’, да лац. torquēre ’віць, круціць, сукаць; вярцець, пераварочваць’ (Фасмер, 4, 87; Махэк₂, 123; Голуб-Ліер, 138; ЕСУМ, 5, 608). Сюды ж то́ртавыя ця́сткі ’здоба’ (Сцяш. Сл.) — з польск. ciastka tortowe ’тортавае пірожнае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пясо́чны в разн. знач. песо́чный;
~ныя ва́нны — песо́чные ва́нны;
~нае піро́жнае — песо́чное пиро́жное;
~ныя во́сы — зоол. песо́чные о́сы;
п. гадзі́ннік — песо́чные часы́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
песо́чный в разн. знач. пясо́чны;
песо́чные о́сы зоол. пясо́чныя во́сы;
песо́чные ва́нны пясо́чныя ва́нны;
песо́чные часы́ пясо́чны гадзі́ннік;
песо́чное пиро́жное пясо́чнае піро́жнае.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пляцёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Што‑н. сплеценае ўдоўж з двух, трох і больш пасмаў, кавалкаў і пад. У кожнае гаспадыні наплецена больш чым па дзесятку пляцёнак цыбулі. Палтаран. Пасярод вёскі чалавек спыніўся. Узмахнуў абапал грудзей пугавішчам — і змяёй узвілася ўгору пляцёнка, жаласна прысвіснула, рассякаючы паветра, і, зламаўшыся маланкай, пляснула аглушальным стрэлам. Хадановіч. — Чаго ты стаіш, як вартавы? — сказала.. [Міхаліна], закідаючы пляцёнку валасоў назад. — Чаму ты не танцуеш? Грамовіч.
2. Плеценая кашолка. Усе гэтыя рэчы я акуратна ўпакаваў у дарожную пляцёнку і ў поўдзень сеў на цягнік. Лупсякоў. І, урэшце, з гушчыні лесу на ягадную паляну пры дарозе выйшла маладзіца з пляцёнкай за плячыма і прывязаным да хвартуха збанком. Пестрак.
3. Падоўжаная вітая белая булка. Апрача зусім непатрэбных бохана пытляванага хлеба і пляцёнкі .. [Міхал] купіў Лёдзі пірожнае. Карпаў.
4. Асобы выраб тканіны; ткацкі рысунак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)