старажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак.

Разм.

1. Выконваць абавязкі стоража. — Даўно старажуеш тут? — запытаў Лабановіч. — Да ўжо, мусіць, чацвёрты год, — адказаў стораж. Колас.

2. каго-што. Вартаваць каго‑, што‑н., пільнаваць каго‑, што‑н. «Прыпушчу, думаю, на часінку [пасвіцца каня], не канешне ж Лаўрэну цягнуцца тут, у яго вунь якія абшары старажаваць». Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Старажня́ ‘рыбалоўная снасць (рагулька з шнурам)’ (маг., Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1972, 4, 56), сторо́жня ‘стаўная вуда на шчупакоў’ (ТС, Нар. Гом.). Да старажыцьпільнаваць’, параўн. сто́рож ‘стаўная вуда на шчупакоў; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе, які сігналізуе аб наяўнасці злоўленай рыбы’ (ТС). Гл. стораж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вартава́ць ’вартаваць, ахоўваць, пільнаваць’ (БРС, Гарэц., Інстр. III, Шпіл., Шат., Касп., Нас., Бяльк.). Ст.-бел. вартовати (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. вартува́ти, рус. дыял. (смал.) вартова́ть. Запазычанне з польск. wartować ’тс’ (да warta ’варта, ахова’ ці непасрэдна да ням. warten). Параўн. і чэш. vartovati (Кюнэ, Poln., 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасцярога ’тое, што засцерагае ад небяспекі’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), перэсцеро́га ’тс’, пірасцярога ’тс’ (ТС), ’папярэджанне’ (Варл.), перасцерагчы́ ’папярэдзіць’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ст.-бел. перестерегати ’захоўваць, пільнаваць; выконваць, падтрымліваць’; укр. зах.-валын. пиристирига́те ’прытрымлівацца пэўных нормаў’, ст.-рус. перестерегати ’пільна ахоўваць’. Узнікла ў выніку кантамінацыі польск. przestroga і ўсх.-слав. перестерегать. Гл. таксама перастрога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахулі́ць ’даручыць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да па‑ і рус., ц.-слав. хулити ’абвінавачваць, ганіць, знеслаўляць’, хула ’паклёп, абгавор’, якія, аднак, на беларускай тэрыторыі набылі працілеглае значэнне, параўн. хула табе, Божа ’хвала, слава’ (Касп.) < прасл. xula (xuliti), роднаснае з xvala < iʼ©.‑e. *sou‑ /-: su‑ö‑l‑ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 115), гл. хваліць. У б.-каш. пахуліць таксама маецца перанос значэння ў станоўчы рэгістр ’даручыць, дазволіць (пільнаваць сад)’ (гл. крыніцу).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зло́дзей, ‑я; мн. зладзе́і (з ліч. 2, 3, 4 зло́дзеі), зладзе́яў; м.

1. Той, хто крадзе, робіць кражу. Злавіць злодзея. Пільнаваць злодзея. □ Як яму кепска ні жылося, а ён ніколі ў жыцці не быў злодзеем. Бядуля.

2. Ужываецца як лаянкавае слова. — Ты што ж гэта, злодзей ты, зневажаеш старэйшых, — ціха з прыціскам і крыху нараспеў прыгаварвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. Колас.

•••

Кішэнны злодзей — той, хто крадзе з кішэняў.

На злодзеі шапка гарыць гл. шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасту́х ’той, хто пасе статак’ (ТСБМ, Яруш., Юрч., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’статак’ (Юрч.). Укр., рус. пасту́х, польск. pastuch, чэш. pastuch(a) > балг. пастух ’пастух’; славен. pastúh ’каварны чалавек’; ’жарабец’, серб.-харв. па̀стух, макед. пастув, н.-луж. устар. pastuch ’тс’, ст.-слав. пастоухъ ’пастух, правадыр’. Прасл. pastuxъ утворана ад дзеяслова pastiпільнаваць, даглядаць скаціну на пашы’ і pasti ’coire (cum equa)’ пры дапамозе суфікса ‑uxъ, пашыранага экспрэсіўным якое паходзіць ад дзеясловаў на ‑tati, ‑ъtati, напрыклад, šepъtatiрус. шепту́ха (Слаўскі, SP, 1, 74). Мсцісл. пасту́х, пусту́х ’статак’ звязваецца са значэннем ’жарабец (як самец, правадыр статку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́свіць, пасу, пасеш, пасе; пасём, пасяце, пасуць і пасу, пасвіш, пасвіць; пасвім, пасвіце; пр. пасвіў, ‑віла; заг. пасі; незак., каго-што.

Наглядаць за жывёлай, птушкай у час знаходжання яе на пашы. Коней папраўдзе не трэба было пасвіць, толькі пільнаваць ад ваўкоў, якіх у Маргах вадзілася шмат. Чарнышэвіч. — Эге! — круціў стары Юрка сівой галавой, — а я, нябогі, яшчэ сам, як быў маладым хлопцам, пасвіў быдла пад Дубамі. Колас. // Выпускаць (жывёлу, птушку) на пашу, на падножны корм. Рыгор вядзе каня ў Паўлюкову віку, а Паўлюк у гэты ж час пасвіць кабылу ў Рыгоравай канюшыне. Казека. У зарасніку пачалі [суседзі] пасвіць сваіх коней ды цялят, куды ганялі іх з вёскі. Галавач.

•••

Дзе і Макар коз не пасе гл. дзе.

Спаць і курэй пасвіць гл. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачыць, наглядаць, назіраць, цікаваць, выцікоўваць, пільнаваць, сцерагчы; паляваць (перан.) □ не спускаць вока, не спускаць вачэй, ісці назіркам, хадзіць па пятах

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Сціга́ць ’шпарка ісці шырокімі крокамі, сігаць’ (Адм.), сціґаць ’даганяць’ (Чуд.), сцігава́ць ’цікаваць; пільнаваць’ (лаг., Сл. ПЗБ), сцігану́ць ’шпарка пайсці, сігануць’ (Адм.). Укр. сти́гнути ’даспяваць (аб раслінах); хутка ісці’, рус. достига́ть, настига́ть, стараж.-рус. достигнути, достизати, польск. ścigać ’гнаць; дапільноўваць’, stignąć ’дагнаць, дасягнуць’, чэш. stíhat ’пераследаваць, гнаць; сачыць’, stíhnouti ’дагнаць; нагнаць’, славац. stihať ’тс’, серб.-харв. сти̏зати ’даганяць, дасягаць’, сти̏гнути ’дагнаць, дасягнуць’, славен. stígniti ’дагнаць, нагнаць’, балг. сти́гам ’дасягаць, даганяць’, сти́гна ’дасягнуць, дагнаць’, макед. стигну́ва ’даганяць, дасягаць’, сти́гме ’дагнаць, дасягнуць’, ст.-слав. постигнѫти. Прасл. *stigti, *stignǫti роднаснае літ. steĩgti ’закладаць’, лат. steigt ’спяшацца’, гоц. steigen ’ступаць’, ням. steigen ’узвышацца; расці’, ст.-інд. stighnóti ’падымаецца’, грэч. στοτχος ’рад’; усе да і.-е. *steig‑ ’крочыць, ступаць, уздымацца’; гл. Траўтман, 285–286; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1059; Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 760 з іншай літ-рай; Махэк₂, 577; Бязлай, 3, 327; Борысь, 613; ЕСУМ, 5, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)