пясо́к, -ску́, м.

1. Сыпкія часцінкі кварцу або іншых цвёрдых мінералаў.

Рачны п.

Жоўты п.

Будаваць на пяску што-н. (перан.: на ненадзейнай аснове). П. сыплецца з каго-н. (перан.: пра вельмі старога чалавека; разм.).

2. мн. -скі́, -ско́ў. Прасторы, пакрытыя пяском.

Зыбкія пяскі.

Цукровы пясок — цукар у дробных крупінках у адрозненне ад пілаванага, колатага.

|| памянш. пясо́чак, -чку, м. (да 1 знач.).

|| прым. пясо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. колер (карычнева-жоўты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зыбу́чы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і зыбкі; рухомы. Тут бусел, спрадвечны, Як белы свет, Балацявінку зыбучую месіць. Барадулін. Шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае дарогу. Бо гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зыбу́н, ‑а, м.

Зыбкае балота, якое ўтвараецца пры зарастанні азёр, рэк і пад. — Вазьмі Бандэрку. Ён цяжкі. Ён і праверыць, можна ісці па зыбунах з грузам ці не. Шашкоў. Імхі наступалі, плылі зыбуны, За горла няшчадна сціскалі рачулку. Зуёнак. // толькі мн. (зыбуны́, ‑оў). Рухомыя зыбучыя пяскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустэ́льня, ‑і, ж.

Тое, што і пустыня. Вярблюды ідуць, вярблюды Павольна адмерваюць крок, Па гліне сухой, па грудах — Пустэльняй ідуць здалёк. Хведаровіч. Пайшоў, як волат, праз пяскі Пустэльняю Турксіб. Броўка. Направа ўзнімалася зялёнае ўзгор’е вялікага кургана. Гэта быў аазіс у пагібельнай пустэльні балот. Самуйлёнак. Перад намі на поўначы дзікай У пустэльнях растуць гарады. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссла́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не заслугоўвае славы, не пакрыты славай, няслаўны; ганебны. Бясслаўнае адступленне. □ Калі ж варожыя палкі Прыйшлі таптаць маю радзіму, Іх ахінуў ты [усходні вецер] ў саван дыму І кінуў мёртвыя пяскі На іх бясслаўныя магілы. Танк. Ужо нямнога засталося жахлівых слядоў варожага нашэсця. Але добра захаваліся сляды іх бясслаўнай пагібелі: абгарэлыя іржавыя каркасы вагонаў, .. пакарэжаныя, пакрытыя іржою танкі, рэшткі спаленых аўтамашын. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускра́ек, ‑крайку, м.

Крайняя частка якой‑н. прасторы. Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Колас. Касцы стаялі на ўскрайку дарогі і з жалем глядзелі на знясіленых людзей. Прокша. // Край стала, ложкі і пад. Алена падышла, села на ўскрайку Галінага ложка, загаварыла зноў. Марціновіч. Маша зноў пагладзіла яго белую галоўку, затым адышла і села каля процілеглага ўскрайку стала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усмакта́ць, усмакчу, усмокчаш, усмокча; зак., што.

Увабраць у сябе, паглынуць. У нізінах на лузе жывым срэбрам паблісквае вада: зямля яшчэ яе ўсю не ўсмактала. Сабаленка. // Засмактаць. Гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі, якія патрапілі ўсмактаць у сябе колы машыны амаль дарэшты. Пестрак. Мокрая зямля ўсмактала ў сябе скрыню, і тая аніяк не паддавалася з месца. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пясо́к ’пясок, пясчаная глеба’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’пясчанае поле’ (ЛА, 2), песо́к ’тс’ (ТС); укр. пісо́к, рус. песо́к, польск. piasek, чэш. pések, славац. piesok, в.-луж., н.-луж. pěsk, серб.-харв. pijȅsak, славен. pẹ́sek, балг. пя́сък, макед. песок, ст.-слав. пѣсъкъ. Прасл. *pěsъkъ, памянш. да *pěsъ, параўн. пясы́пяскі’ ў фальклоры: “Мяне лісіца нясець… за цёмныя лясы, за жоўтыя пясы” (докш., Януковіч, Слоўнік в. Заборцы, рук.). Суадносна з санскр. pāṃsuka‑ ’пясчаныя буры’, pāṃsu‑ ’пясок, пыл, які нясе вецер’, авест. pąsnu‑ ’тс’ (Фасмер, 3, 249–250; Бязлай, 3, 28; Банькоўскі, 2, 541; БЕР, 6, 132). Малапераканальна Путанец (Rasprave, 25, 302–303) выводзіць з і.-е. *bhes‑ ’церці’ (у выніку асіміляцыі bs > ps: *psēsǔ‑, *psēsǐkǔ > pēsъkъ). Крытычны разгляд версій гл. ESJSt, 11, 639–640.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ска́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да скалы. // Скалісты, са скаламі. Не відно мора, але грукат яго не аддаліўся, хвалі б’юць у скальны бераг недзе зусім блізка — здаецца пад ім. Шамякін. Сібір, Сібір, суровы край, багаты, Разлівы рэк, вышыні скальных гор. Буйло.

2. Спец. Які складаецца з цвёрдых горных парод; камяністы. Скальны грунт. □ Яны [шукальнікі] пяскі па рэчышчах капалі, у г[а]рах скальныя крышылі пліты. Дубоўка. // Які робіцца ў камяністым грунце; які служыць для работ у камяністым грунце. Скальныя работы. Скальны экскаватар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агалі́цца, агалюся, аголішся, аголіцца; зак.

1. Зняўшы адзенне, стаць голым. // Скінуць покрыва, лісце, ігліцу. Кусты агаліліся і зрабіліся непрыгожымі — адны дубцы тырчаць. Якімовіч. // Адкрыцца вачам, пазбавіўшыся покрыва, верхняга слоя. Іншы раз за доўгі пагодлівы дзень так аголіцца і выгарыць на сонцы бераг, што, здаецца, і курыцы тут ужо не напасеш. Кулакоўскі. Вясне так рады малышы. І каля хат, дзе грэла сонца І агаліліся пяскі, Звіняць, як медзь, іх галаскі. Колас.

2. перан. Выявіць сваю сутнасць, свой сапраўдны змест; стаць відавочным.

3. Стаць даступным, адкрытым для праціўніка. Фронт агаліўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)