напе́ў, ‑певу, м.

Мелодыя, матыў. У пустым гулкім доме недзе чуўся дзявочы напеў — прыгожы, задумлівы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́галець, ‑ее; зак.

Стаць пустым, голым. Мне здалося, што адразу, як.. [Марылька] пабегла, усё навокал выгалела, апусцела. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусты́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

1. Гумавая соска для груднога дзіцяці; падманка.

2. перан. Аб кім-, чым-н. пустым і легкадумным, аб чым-н. беззмястоўным (пагард.).

Гэта п. толькі пра ўборы думае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спаражні́цца, -ражню́ся, -ро́жнішся, -ро́жніцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць парожнім, пустым.

Пасуда спаражнілася.

2. Выдаліць з арганізма рэшткі ператраўленай ежы (разм.).

3. Пазбавіцца ад цяжарнасці шляхам выдалення плода (разм.).

|| незак. спаражня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зрабіць пустым, спустошыць.

А. зямлю.

А. кішэні (жарт.).

2. перан., каго-што. Пазбавіць маральных сіл, духоўнага зместу.

А. душу чалавека.

|| незак. апусташа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. апусташэ́нне, -я, н. і апусто́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́днік, ‑у, м.

Двух- або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з пустым сцяблом і белымі або ружаватымі кветкамі, сабранымі ў парасонікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаражні́цца, ‑ражнюся, ‑рожнішся, ‑рожніцца; зак.

1. Стаць пустым, парожнім. Апаражніліся першыя бутэлькі і першыя, талеркі. Крапіва.

2. Разм. Схадзіць па сваёй патрэбе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пусцява́ць (pusciewaci) у формуле звороту пад час куцці: “gospodarz stuka w ścianę chaty і odwraca się do okna z wołaniem: Moroz, moróz, chodzi kuciu pusciewäci (a. kuciowaci)!” (Маш.). Няясна; відаць, вытворнае ад пусты (гл.), г. зн. ’апусташаць’; магчыма, у формуле захавалася архаічная семантыка *pusliti ’зрабіць пустым’, адпаведна, як вынік імперфектывацыі, асцябаць ’рабіць пустым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустава́ць (пуставаць) ’быць пустым’: пуня пустуець (Нас., ТСБМ, Шат.), ’гультаяваць, рабіць бескарысную справу’ (Нас.), пустава́ць ’быць незанятым’ (Варл.), пустова́ць ’быць незасеяным (пра поле)’ (Выг.), ’быць пустым, нявыкарыстаным, бязлюдным’ (ТС), укр. пусто́вати ’паводзіць сябе несур’ёзна, гарэзнічаць’, рус. пустова́ть ’не працаваць; распуснічаць’, польск. pustować ’стаяць пустым; жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Да пусты́ ’незаняты; непатрэбны’, з якога выводзяцца ўсе астатнія значэнні; для польск. pustować ’жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Банькоўскі (2, 966) дапускае зыходную форму *pusto(to)wać (ад pustóta ’легкадумнасць, свавольнасць’, гл. пусто́та ’тс’). Пра старажытнасць значэння ’быць (стаць) незанятым, бязлюдным’ сведчыць балг. пусто́свам ’праклінаць, прамаўляць кляцьбу Да опустее! Пусто да стане! і пад.’ (параўн. Тодараў, Studia Etym. Brun., 1, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць пустым, бязлюдным; апусцець. Пасля Глашынага вяселля .. [Акіліна] хадзіла, як сама не свая. Хто яго ведае — ці таму што хата спусцела. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)