ду́тый

1. (пустой внутри) выдзіма́ны, дзьму́ты;

2. перен. (преувеличенный) ду́ты;

ду́тые ци́фры ду́тыя лі́чбы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полупусто́й напаўпусты́, паўпусты́; (почти пустой) ама́ль пусты́; (полупорожний) напаўпаро́жні, паўпаро́жні; (почти порожний) ама́ль паро́жні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пусты́ в разн. знач. пусто́й; (не сплошной — ещё) по́лый;

а́я бо́чка — пуста́я бо́чка;

п. ко́ласпусто́й ко́лос;

п. шарпусто́й (по́лый) шар;

п. чалаве́кпусто́й челове́к;

ы́я чу́ткі — пусты́е слу́хи;

а́я ціка́васць — пусто́е любопы́тство;

а́я паро́дагорн. пуста́я поро́да;

о́е ме́сца — пусто́е ме́сто;

з ~ты́мі рука́мі — с пусты́ми рука́ми;

п. (дурны́) смех — глу́пый (дурно́й) смех;

пераліва́ць з ~то́га ў паро́жняе — перелива́ть из пусто́го в поро́жнее;

сысці́ на п. кане́ц — дойти́ до ру́чки;

за́тычка ад ~то́й бо́чкі — отставно́й козы́ бараба́нщик;

бі́цца за п. мех — дра́ться из-за пустяко́в;

п. гукпусто́й звук;

а́я кішэ́ньпусто́й карма́н;

п. млын — пустоме́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ніцака́ ’ніц, тварам уніз’ (Ян.). Тое, што і ніці (гл.) з «пустой» часціцай ‑ка, якая не дадае «ніякага асаблівага адцення» (Карскі 2-3, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пераліць.

2. Тое, што і пералівацца (у 3, 4 знач.).

•••

Пераліваць з пустога ў парожняе — займацца пустой балбатнёй, марна траціць час за размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрыко́н, ‑а, м.

Конусападобны насып пустой пароды каля шахты. Узлезеш на самае высокае дрэва — і бачыш адны толькі тэрыконы, шахцёрскія пасёлкі, вёскі ў далінах і высокія заводскія трубы па краях небасхілу. Няхай.

[Фр. terri — пародны адвал і conique — канічны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звук в разн. знач. гук, род. гу́ку м.;

ни звука ні гу́ку;

пусто́й звук пусты́ гук.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Абрабаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Раману з сынам, Маркам, не дазволіў уцячы пан. Даў стрэльбу і загадаў застацца ў пустой вёсцы, каб не парабавалі сялянскага набытку ліхія людзі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

Металічная пасудзіна з ручкай для піцця, звычайна самаробная. З гільзы пустой, у якой некалі смерць начавала, Зроблена добрая конаўка. Танк. — Бяры пі, — маці падала мне конаўку з малаком. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзічэ́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Пераходзіць у дзікі стан, рабіцца дзікім (у 1 знач.). [Бык] стаяў адзін у пустой аборы і дзічэў. Паўлаў.

2. Станавіцца нелюдзімым, дзіклівым. — Не будзе гэтага, мы не хочам дзічэць у хутарской адзіноце. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)