набу́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; набу́х, -хла; зак.

1. Стаць гатовым, каб распусціцца, прарасці.

Пупышкі набухлі.

2. Павялічыцца ў аб’ёме ад вільгаці, сырасці.

Рамы набухлі.

Боб набух.

3. Павялічыцца ад прыліву крыві, малака.

Вены набухлі.

Вымя набухла.

|| незак. набуха́ць, -а́е.

|| наз. набуха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́персы, ‑аў; адз. каперс, ‑а, м.

1. Паўднёвая куставая расліна з паўзучымі галінамі.

2. Пупышкі гэтай расліны, якія ў марынаваным выглядзе скарыстоўваюцца як прыправа.

[Грэч. kapparis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распукну́цца, ‑не́цца; зак.

Разм. Распусціцца (пра пупышкі). — Я сплю, а ўжо вясна прыйшла, — Пупышка голас падала, І тут жа распукнулася, І сонейку ўсміхнулася. Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наклю́нуцца, ‑нецца; зак.

1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупіну яец, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

2. Пачаць прарастаць, распускацца (пра зерне, пупышкі). Кроплі шумна капалі з галінкі, і ўся бярозка варушылася, быццам ад ветру. Яе шакаладныя пупышкі ўжо наклюнуліся. Хомчанка.

3. перан. Разм. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца. Наклюнулася добрая работа. □ [Лашук:] — Заўтра канчаткова рашу, ці можна прымяніць тут адзін варыянт. Сёе-тое ўжо наклюнулася. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распукну́ты, ‑ая, ‑ае.

Які ўжо распукнуўся, на якім распукнуліся пупышкі. Вынеслі на двор пад распукнутую яблыню стол, разаслалі на ім белы ў складках абрус. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́кацца, ‑аецца; незак.

Разрывацца, лопацца з трэскам ад нацяжэння, ціску і г. д. Падзіманыя шары пукаюцца адзін за адным. □ Потым пачалі набракаць і пукацца ад веснавога соку пупышкі на дрэвах. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пырснуцца, ‑нецца; зак. і аднакр.

1. Пырснуўшы, выліцца.

2. перан. Тое, што і выпырснуць (у 3 знач.). Была тая пара года, калі на дрэвах палопаліся пупышкі і выпырснулася свежая, яшчэ кволая зеляніна вясны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набу́хнуць сов. набу́хнуть, разбу́хнуть;

гаро́х у вадзе́ ско́ра набу́х — горо́х в воде́ бы́стро набу́х (разбу́х);

пупы́шкі на дрэ́вах ~лі — по́чки на дере́вьях набу́хли (разбу́хли)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лу́сачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да луска.

2. Разм. Асобная пласцінка лускі. Лусачка сасновай кары. Лусачка пупышкі.

3. Мікраскапічная хіцінавая пласцінка на целе некаторых членістаногіх жывёлін (галоўным чынам насякомых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакаві́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сакавіка. Раптам дзьмухнуў сакавіцкі вецер, І баец адчуў — ідзе вясна. Панчанка. Бучнеюць верб пупышкі, бо як след Сок сакавіцкі грае пад карою. Калачынскі. // Які адбыўся, праходзіў у сакавіку. Сакавіцкі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)