По́стрык ’доўгі шост з крукам для падавання снапоў’ (Шат.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі по- ад *мгьк‑/*słrek‑/*strok‑, параўн. спірык ’прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня’, стрыкацьпстрыкаць’ (ТС). укр. стракаты ’калоць, джаліць’, рус. дыял. апраксіяй ’вастрыё, джала’, стрекать. стрекну́ть ’калоць, пырскаць’, польск. strzykać ’пра боль, што коле’, чэш. strikati ’тс’, ст.-слав. стріькало ’джала’, ’востры кій, якім падганяюць валоў’, стріьклтм ’джаліць’, ’укалоць (у тым ліку пра ўкус насякомых)’. Даслоўна ’тое. чым колюць, наколваюць’, ’шост, якім наколваюць сена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстрык, ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага кароткага гуку (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’шчаўчок па носе або па вуху’, ’папрок’ (Нас.), пстры́каць, пстры́кнуць ’даваць пстрычку (пстрычкі)’; ’шчоўкаць, ляскаць (пальцамі)’, ’хутка і лёгка рухацца, пырхаць’, ’раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь)’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’скакаць’ (астрав., Сл. ПЗБ), пстры́кнуць ’рэзка штурхнуць нагой’; ’ускочыць’; ’сфатаграфаваць’ (Жд. 2, 3). Гукаперайманне, параўн. аналагічнае польск. pstryk ’пстрык’, pstrykać ’шчоўкаць’, ’фатаграфаваць’. Польскі дзеяслоў фіксуецца з 1776 г., утвораны ад prztyk, prztykać (Банькоўскі, 2, 959).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прищёлкивать несов.

1. (зубами, кнутом и т. п.) ля́скаць; (языком) прыцмо́кваць; (пальцами и т. п.) пстры́каць; (каблуками и т. п.) прысту́кваць; (о соловье) цёхкаць, прышчо́ўкваць;

2. (прищемлять) разг. прышчамля́ць; (придавливать) прыціска́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Страказа́ ‘стрэлка, насякомае з празрыстымі крыламі’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., ЛА, 1), страказа́, стрыказа́, стрыкоза́ ‘тс’ (нясвіж., лід., докш., Сл. ПЗБ), ‘конік’ (Бяльк.; шчуч., лудз., Сл. ПЗБ), стрыказа́ ‘конік, які скача і стракоча крыламі’ (Скарбы), ‘шпілька’ (пін., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. стреко́за, стрекоза́ ‘цыкада’, стри́коза ‘насякомае Libellula L.’, рус. стрекоза́ ‘тс’. Вытворнае ад стры́каць ‘рабіць хуткія рухі; пстрыкаць’ (гл.), параўн. Фасмер, 3, 774; словаўтварэнне, відаць, як у слімаза́ ‘плакса’ (ад слімаць, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41), канец слова, магчыма, збліжаны з каза́; значэнне ‘конік’ пад уплывам стракатаць. Агляд версій гл. ЕСУМ, 5, 443.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́каць ‘утвараць нажніцамі гук стрыгання’, ‘рабіць рэзкія папрокі’, ‘рабіць непрыемныя выхадкі, дабівацца чаго-небудзь’ (Нас.), ‘пстрыкаць’ (ТС), стры́кнуць ‘стрыгануць, выцяць; зрабіць рэзкі папрок’ (Нас.), стрык ‘пстрычка’ (Нас.). Борысь (584) адрознівае прасл. *strěkati ‘калоць; пячы крапівою’ (гл. стрыка́ць) і прасл. дыял. *strikati, якое працягваюць укр. дыял. стри́кати ‘скакаць; пырскаць’, польск. strzykać ‘выцякаць; цячы перарывістым моцным струменем, пырскаць’, в.-луж. třikać ‘кідаць’, чэш. střikat ‘пырскаць’, славац. дыял. strihac ‘балець з перапынкамі; торгаць’, а таксама, відаць, серб.-харв. stȑcati, štrcati ‘пырскаць’, балг. щра́кампстрыкаць, стукаць’, макед. штрака ‘шчоўкаць’; сюды ж ён уключае і беларускае стры́каць (гл.). Далей этымалогія няясная. Стры́кнуць, магчыма, звязана з стры́гнуць (гл.) як “глухі” варыянт з гукапераймальнай (імітацыйнай) асновай.

Стрыка́ць ‘апякаць крапівою’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Касп., Бяльк., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. 3.), ‘кусаць, джыгаць’ (Нас.), стрыкну́ць ‘апячы крапівою, джыгнуць; узбудзіць, падбухторыць’ (Нас., Гарэц.), стрыка́цца ‘пячыся (аб крапіве)’ (Жд. 2, Мат. Гом.). Укр. стрика́ти, рус. стрека́ть, стараж.-рус. стрѣкати ‘калоць, джаліць’, ц.-слав. стрѣкаты ‘калоць’, польск. strzykać ‘калоць’, серб. дыял. стре́кнути ‘укалоць’, макед. штрекне ‘кальнуць’, ст.-слав. стрѣкати ‘калоць, джаліць’. Прасл. *strěkati; звязана чаргаваннем галосных з страка́, стро́кі (Траўтман, 289; Фасмер, 3, 773). Адносна фанетыкі беларускіх слоў (ы < е) гл. Карскі, 1, 188. Бязлай (3, 326) аб’ядноўвае папярэдні дзеяслоў і *strěkati у адной праформе *strḗk‑ і адносіць да і.-е. базы *ster‑k‑ ‘зацвярдзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пощёлкивать несов.

1. (время от времени щёлкать пальцами по чему-л.) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) пстры́каць, папстры́кваць;

2. (производить время от времени щёлкающие звуки — пальцами) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) пстры́каць; (кнутом, зубами) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) ля́скаць, паля́скваць; (пружиной, замком) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) шчо́ўкаць, пашчо́ўкваць; (языком) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) цмо́каць, пацмо́кваць; (шпорами, каблуками) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) цо́каць, пацо́кваць;

3. (грызть изредка орехи и т. п.) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) лу́скаць, палу́скваць, ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) луза́ць, палу́зваць;

4. (о птицах — петь изредка) ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) цёхкаць, пацёхкваць, ча́сам (калі́-нікалі́, зрэ́дку) шчо́ўкаць, пашчо́ўкваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лу́скаць1, лу́скыць, луска́ць, лу́скатэ ’лушчыць, раскусваць, разгрызаць, есці з хрустам’ (ТСБМ, Растарг., Юрч.; віл., докш., кам., драг., Сл. ПЗБ). Укр. лу́скати, рус. пск., смал., варон., дан. лу́скать, польск. łuskać, в.-луж. łuskać (worjechi), чэш. louskati, luskať, славац. lúskať, славен. lúskati, серб.-харв. љу̏скати (се), luskati (beči), балг. люскам. Прасл. luskati, утворанае ад luska > луска́ (гл.). Слаўскі (5, 353) лічыць малаімаверным вывядзенне прасл. luskati з lup‑skati (першаснага інтэнсіва на ‑sk‑), як мяркуе Махэк (ZfslPh, 29, 353–354).

Лу́скаць2, лу́скыць, лу́скаць ’патрэскваць, ламаючы што-небудзь сухое’, ’хрусцець (аб пальцах)’, ’трэскаць, лопаць’ (ТСБМ; ваўк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), (перан., іран.) ’забіваць, знішчаць’, ’піць, выпіваць’ (Юрч.), лу́снуць ’лопнуць, трэснуць’ (ТСБМ, Растарг., Сцяшк., ТС). Укр. лу́скати ’лопацца з трэскам’, ’удараць’, біць крыламі’, рус. лу́скать: пск., цвяр. ’біць’, ’шчоўкаць’, пск. ’лапатаць, балбатаць’, лу́снуть: кур. ’лопнуць’, наўг., пск., цвяр., калін. ’ударыць, стукнуць’, лу́снуцца ’ударыцца аб зямлю’; польск. łuskać ’злёгку патрэскваць’, ’шмат піць’, каш. nalëskac są ’налопацца, наесціся’, в.-луж. łuskać ’лопацца, патрэсваючы’, чэш. luskati ’шчоўкаць пальцамі’, louskati ’выдаваць трэск’, łuskač ’біць вошы’, славац. lúskať пстрыкаць, трашчаць’; славен. lúskati ’біць; бразгаць дзвярыма, ляскаць бічом’, серб.-харв. љу̏скати ’лупіць мячом’, ljuskati ’лапатаць, пляткарыць’, балг. люскам ’удараю, пляскаю; жлукчу, п’ю’, пірдопск. лускам ’б’ю, катую’. Прасл. luskati, якое ад lusъ!, luskъ! (Слаўскі, 5, 353–355; гэтак жа і Бязлай, 2, 157). Махэк₂ (344–345) лічыць luskati інтэнсівам, утвораным ад lupati. Аўтары БЕР (3, 581) мяркуюць, што лускаць1 і лускаць2 маюць адно і тое ж паходжанне (да luska).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)