Прыты́чына ’збег непрыемных, нечаканых абставін’; ’дамаганне, прэтэнзія’ (Нас.). Укр. прити́чина ’перашкода, затрымка’; ’здарэнне, прыгода’; ’прычына’, рус. ярасл. притычи́напрычына; віна’. Ад прытыка́цца ’сутыкацца’. Да тыкаць (гл.). Параўн. пры́тча (гл.), рус. при́тка ’нечаканае здарэнне, прыгода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неуважи́тельный

1. (безосновательный) няўва́жлівы;

неуважи́тельная причи́на няўва́жлівая прычы́на;

2. (непочтительный) уст. непава́жлівы; непачці́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ува́жлівы, -ая, -ае.

1. Прасякнуты ўвагай (у 1 знач.), сканцэнтраваны.

У. слухач.

У. позірк.

2. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.); чулы.

У. гаспадар.

Уважліва (прысл.) аднесціся да просьбы старога чалавека.

3. Дастатковы для апраўдання чаго-н.

Уважлівая прычына.

|| наз. ува́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаплёка, ‑і, ДМ ‑лёцы, ж.

Сапраўдная, але скрытая, не яўная прычына, падстава, сутнасць чаго‑н. Падпявалы Узнімуць часам звон, Ажыятаж, А падаплёка тут — падхалімаж! Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падасно́ва, ‑ы, ж.

1. Спец. Ніжняя аснова ў тканінах, якія маюць дзве асновы.

2. перан. Сапраўдная прычына чаго‑н.; тое, на чым заснавана што‑н. Сацыяльная падаснова з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карані́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца; незак.

1. Пускаць карані.

2. у чым. Мець сваёй асновай, крыніцай.

Прычына караніцца ў іншым.

3. у кім-чым. Быць уласцівым каму-, чаму-н., знаходзіцца ў кім-, чым-н.

Любоў да малой радзімы караніцца ў кожным з нас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́ктар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Істотныя абставіны, прычына, рухаючая сіла якога-н. працэсу, што вызначае яго характар або асобныя рысы.

Ф. часу.

Трэба ўлічваць прыродныя фактары.

2. -а. Пасрэднік, камісіянер (уст.).

3. -а. Кіраўнік тэхнічнай часткі друкарні, распарадчык яе работамі (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першапрычы́на, ‑ы, ж.

Асноўная, першапачатковая прычына чаго‑н. Багатая культурная спадчына, атрыманая Беларуссю ад XI–XIII стст.. была для яе ўвогуле адной з першапрычын далейшага шырокага культурнага развіцця. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгада́цца, ‑аецца; зак.

Аказацца разгаданым; стаць ясным, зразумелым. Так Шабуня нічога і не ўведаў ад Кірылы. Загадка разгадалася вечарам. Чарнышэвіч. Прычына яго [Васіля Кузьміча] смеласці хутка разгадалася: ён быў крышачку выпіўшы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычэпка, прычапка, прычына

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)