нешчаслі́вы, -ая, -ае.

1. Які прыносіць няшчасце, гора; поўны няшчасця.

Н. дзень.

2. Такі, якому не дадзена шчасце, радасць.

Без маткі нешчаслівыя дзеткі (прыказка).

3. Які не прыносіць удачы.

Н. латарэйны білет.

4. Такі, якому не шанцуе, не спрыяе поспех.

Н. сапернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́гадны, -ая, -ае.

Які не дае прыбытку, даходу, не прыносіць выгады.

Нявыгадная здзелка.

|| наз. нявы́гаднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахо́дны, -ая, -ае.

1. гл. даход.

2. Прыбытковы, які прыносіць даход.

Даходнае прадпрыемства.

|| наз. дахо́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бі́знес, -у, м.

Прадпрымальніцкая эканамічная дзейнасць, якая прыносіць даход, прыбытак.

Зрабіць б. на чым-н. Займацца бізнесам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уце́шны, -ая, -ае.

Які прыносіць уцеху, радасны, прыемны.

Уцешныя моманты жыцця.

Уцешная мелодыя.

|| наз. уце́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

услажда́ть несов., уст. це́шыць; прыно́сіць (дава́ць) асало́ду (уце́ху) (каму);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; незак., каго-што.

Сваімі паводзінамі, учынкамі ганьбіць, прыносіць няславу каму-н.

Н. сваё імя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспаспяхо́вы, -ая, -ае.

Які не прыносіць поспеху, не дасягае пэўнай мэты; няўдалы.

Беспаспяховыя пошукі.

|| наз. беспаспяхо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыно́сіцца несов.

1. разг. приноси́ться; см. прыне́сціся;

2. страд. приноси́ться; см. прыно́сіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбытко́вы, -ая, -ае.

Які прыносіць прыбытак; выгадны.

Прыбытковая галіна гаспадаркі.

Прыбыткова (прысл.) прадаць што-н.

|| наз. прыбытко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)