Відны ’бачны, прыметны’; ’выдатны, важны, значны, рослы, статны, самавіты’ (БРС, КТС), відны́ ’светлы’ (БРС; лаг., КЭС), ві́дны ’тс’ (Шат.), відный ’светлы, відны, сталы’; ’павабны, здаровы на выгляд’ (Бяльк.). Укр. ви́дний ’ясны, відны’; ’прыкметны, бачны’, рус. смал., калуж., калін., тул. видный ’бачны’; ’рослы, статны, прыгожы’, польск. widny ’ясны, добра асветлены, бачны, прыкметы’, чэш. (кніжн.) vidný ’бачны, прыкметы’, славац. vidný ’поўны святла, ясны’; ’бачны, прыкметы’, славен. víden ’бачны’, серб.-харв. ви̂дан ’ясны, светлы’; ’бачны’; ’вядомы, выдатны’, макед. виден ’выдатны (аб асобе)’; ’важны, значны (аб выніках)’, балг. виден ’бачны’; ’вядомы, выдатны’; ’значны, важны’. Прасл. vidьnъ < vidъ > від (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́та ’знак’, прыкме́та (ТСБМ, Ян.), сюды ж дзеяслоў прыме́ціць ’заўважыць’, прыкме́ціць (ТСБМ) ’адзначыць, назначыць’ (Бяльк.), таксама зваротнае прыме́ціцца ’прыцэліцца’ (Бяльк.). Укр. примі́та, примі́тка ’прымета, прыкмета, знак’, примі́тити ’прыкмеціць, заўважыць’, примі́тний ’прыкметам’, примі́тливий ’уважлівы, той, які ўсё пераймае і засвойвае’, рус. приме́та, ’заметка, знак; след’, приме́тить ’заўважыць’, приме́тный, приме́тливыйпрыметны, заўважны’, польск. przymiot ’прымета, адзнака’, чэш. přimět(a) ’пацёртасць каля ранкі’, в.-луж. přimjet, н.-луж. pśimjet, серб.-харв. приме́тити ’прымеціць; зазначыць’. Працягвае прасл. *primětą < *primětiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mětiti, гл. мета. Гл. таксама Махэк₂, 493 (лічыць слова заходнеславянскім); ЕСУМ, 3, 485; 4, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зна́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Вялікі намерам, колькасцю, сілай і пад. Значная частка. У значнай ступені. □ Малыя варожыя заслоны, якія трапляліся на шляху, — знішчалі [байцы]. Ад сустрэчы са значнымі сіламі ворага ўхілялася, заходзілі глыбей у лясы. Шамякін. Няма патрэбы ўсяму ўзводу ісці пад Доўгі Брод, .. тым болей, што для гэтага трэба зрабіць значны крук. Колас.

2. Важны па значэнню; істотны. Значныя падзеі. Значная роля. □ Астаючыся верным сабе, Кашын не прапускаў ніводнага больш-менш значнага сходу. Карпаў. // Разм. Які займае высокае становішча ў грамадстве; уплывовы. Ну, калі ўжо сам таварыш Верашчака... — прамовіў я такім тонам, быццам мне вельмі добра было вядома, якая гэта значная птушка — Верашчака. Васілёнак.

3. Разм. Бачны, прыметны. Вусны дзедавы складаліся ў ледзь значную ўсмешку. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чувстви́тельный

1. (восприимчивый) чуллі́вы; (чуткий) чу́лы; (впечатлительный) ура́злівы;

до́брый и чувстви́тельный челове́к до́бры і чуллі́вы (чу́лы) чалаве́к;

чувстви́тельные не́рвы чуллі́выя не́рвы;

2. (ощутимый) адчува́льны; (заметный) прыме́тны, разг. прыкме́тны; (значительный) зна́чны;

чувстви́тельный уда́р адчува́льны ўдар;

чувстви́тельная ра́зница прыме́тная (адчува́льная, зна́чная) ро́зніца;

чувстви́тельная утра́та зна́чная стра́та;

3. (сентиментальный) сентымента́льны; (нежный) пяшчо́тны; (трогательный) чуллі́вы;

чувстви́тельный рома́нс сентымента́льны рама́нс;

чувстви́тельный взгляд пяшчо́тны по́гляд;

4. спец. адчува́льны;

чувстви́тельный элеме́нт адчува́льны элеме́нт;

чувстви́тельные не́рвные воло́кна адчува́льныя нерво́выя вало́кны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)