памякчэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які памякчэў, стаў мяккім. Памякчэлы воск.
2. перан. Які страціў суровасць, стаў больш лагодным. — Не кажыце, — няўпэўнена пярэчыць прыкметна памякчэлы бацька. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сіне́ц ‘рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Жыв. св.), ‘адзін з відаў ляшча’ (Жыв. св., Дэмб. 2, ТС). Назва ад “прыкметна сіняватага колеру” (Дэмб., 2, 551). Аналагічна рус. сине́ц, укр. сине́ць, польск. siniec, серб.-харв. sinjac ‘тс’, дыял. синъ́ц ‘плотка’. Каламіец (Рыбы, 27) рэканструюе прасл. *sinьcь ад *sinь, гл. сіні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
газо́вачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да газоўка; маленькая газоўка. Калі цьмяны агеньчык газовачкі пачаў прыкметна асядаць, маці сказала: — Кладзіся ўжо, сынок. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апіса́льніцтва, ‑а, н.
Натуралістычнае апісанне без спробы тыпізацыі, ацэнкі. Тут [у апавяданні] ужо прыкметна імкненне аўтара не да апісальніцтва, а да тыпізацыі, мастацкага абагульнення з’яў жыцця, характараў людзей. Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Марудна ісці, накульгваючы, перавальваючыся з нагі на нагу. Назаўтра Ніна бачыла Петруся зноў на полі. Ён прыкметна накульгваў, але неяк клыпаў з сажнем. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мутнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху мутны, не зусім празрысты. Камандзір.. дастаў з тумбачкі пляшку, наліў паўшклянкі мутнаватага спірту. Шамякін. Вецер прыкметна пацішэў: у мутнаватым месячным святле кружыліся шэрыя сняжынкі. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Зубчастая частка механізма, прыстасавання. Зубчатка дамкрата.
2. Няроўнасць у абрысах чаго‑н. Толькі далёка-далёка, на самым даляглядзе, ледзь прыкметна чарнела зубчатка лесу. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікую масу, аб’ём. Масіўны стол. Масіўнае тулава. □ Шырокія масіўныя дзверы гасцінна ўпусцілі Андрэя ва універмаг. Васілёнак. Шэрая будыніна з купалам і масіўнымі калонамі прыкметна вылучалася сярод іншых дамоў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаатрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Кніжн. Атрымаць менш, чым трэба, чым належыць. З 1929–1930 гадоў прыкметна зменшыўся прыток вады ў Каспійскае мора. Яно недаатрымала яе прыкладна 900 кубічных кіламетраў. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разда́цца сов., разг., в разн. знач. разда́ться; расши́риться;
бот на капыле́ ~да́ўся — сапо́г на коло́дке разда́лся;
ён прыкме́тна патаўсце́ў, ~да́ўся — он заме́тно потолсте́л, разда́лся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)