танта́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да танталу. // Які зроблены з танталу. Танталавыя прыборы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юсцірава́цца, ‑руецца; незак.

Спец.

1. Рэгулявацца, вывярацца (пра механізмы, прыборы).

2. Зал. да юсціраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ятнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае маятнік. Маятнікавы гадзіннік. // Пабудаваны па прынцыпу руху маятніка. Маятнікавыя прыборы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электравымяра́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вымярэння электрычных велічынь (сілы току, напружання, супраціўленняі пад.). Электравымяральныя прыборы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́куум, ‑у, м.

Спец. Разрэджаны стан газаў або паветра ў закрытым прыборы або пасудзіне; беспаветраная прастора.

[Лац. vacuum — пустата.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбо́р, ‑а, м.

1. Камплект, набор прадметаў для карыстання. Чарнільны прыбор. Чайны прыбор. □ Стол быў акуратна накрыты. На ім стаялі прыборы, чаркі, бутэлька наліўкі, вяндліна і ёмкая скаварада яечні з дзябёлымі, сакаўнымі скваркамі. Колас.

2. Спецыяльнае прыстасаванне, апарат, прызначаны для якой‑н. мэты (вымярэння чаго‑н., кіравання чым‑н. і пад.). Вымяральныя прыборы. □ Навіна [самалёта], галоўныя прыборы былі разбіты, левае крыло разарвана. Шамякін. Лабараторыі нарыхтоўчых пунктаў забяспечаны прыборамі для вызначэння якасці клубняў. «Звязда».

3. толькі мн. (прыбо́ры, ‑аў). Абл. Уборы, адзенне. Сотняй звітых вясёлак паркаль Усміхаўся з палатак на сонцы, І каралі цвілі на руках Прадаўцоў, у прыборах бясконцых. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыборабудава́нне, -я, н.

1. Галіна машынабудавання, што вырабляе вымяральныя прыборы, сродкі апрацоўкі інфармацыі, аўтаматычныя і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання.

2. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае сродкі аўтаматызацыі і сістэмы кіравання.

|| прым. прыборабудаўні́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прая́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаецца, служыць для праяўлення адбіткаў на плёнцы, пласцінцы. Праявачная машына. Праявачныя прыборы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбо́р1 ’камплект, набор прадметаў для карыстання; прыстасаванне, апарат’ (Нас., Ласт., ТСБМ), ’вупраж’ (Сл. ПЗБ), ’ткацкая прылада’ (Сл. Брэс.). Запазычана з рус. прибо́р — аддзеяслоўнага назоўніка ад прибира́ть з рэалізацыяй гістарычнага чаргавання и/о ў корані. Гл. браць.

Прыбо́р2, прыбо́ры ’ўбор, убранне; адзенне; форма’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Касп., Растарг., Жд.; в.-дзв., бярэз., Сл. ПЗБ; Ян., Нар. Гом.), прыбо́ры ’прыбраны, адзенне’, прібо́рыпрыборы, уборы’ (Бяльк.). Сюды ж прыбо́р ’зборы ў дарогу; падрыхтоўка да падарожжа’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Да прыбіра́ць, браць (гл.). Параўн. рус. паўдн. прибо́р ’адзенне, убор, убранне; набор прыгожых рэчаў’, ’галаўны ўбор’, ’аздабленне на адзенні ці на галаве’, укр. прибі́р ’адзенне, убор; апрананне, прыбіранне; узорная вышыўка каляровымі ніткамі па лацкане кажушка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́птыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел фізікі, які вывучае з’явы і ўласцівасці святла, яго распаўсюджвання і ўзаемадзеяння з рэчывам.

2. зб. Прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі.

|| прым. апты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)