шах-ма́х, выкл.
Ужываецца для абазначэння рашучага хуткага дзеяння. — Гатовай праўды захацелася? — прамовіў Галубовіч. — Не, брат, праўду трэба здабываць з боем. А гэта не так проста, як малююць балбатуны-анархісты: шах-мах — скінулі цара, і кожны сам сабе сіла і права. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суро́вы в разн. знач. суро́вый;
~вая зіма́ — суро́вая зима́;
с. зако́н — суро́вый зако́н;
с. по́зірк — суро́вый взгляд;
~выя сло́вы пра́ўды — суро́вые слова́ пра́вды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
схітры́ць сов. схитри́ть; сплутова́ть; слука́вить;
с., гуля́ючы ў ка́рты — схитри́ть (сплутова́ть), игра́я в ка́рты;
~ры́ў, не сказа́ў пра́ўды — схитри́л (слука́вил), не сказа́л пра́вды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Праяўляць хітрасць. Відаць, толькі гордасць не дазваляла прызнацца, як цяжка быць дачкой генерала, як даводзіцца хітрыць, каб не сказаць дома праўды, куды ідзеш. Карпюк. — Не, у мяне яшчэ ёсць справы, — Мядзведзеў хітрыў: ён не хацеў бесцырымонна выпраўляць капітана з кабінета. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забабо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які верыць у забабоны, схільны да забабонаў (пра чалавека). Забабонныя людзі лічаць, што падкова прыносіць шчасце.
2. Заснаваны на забабонах, прасякнуты забабонамі. Хоць расказы Яўхіма аб камені з крыжам былі заўсёды прасякнуты забабоннаю вераю і страхам, аднак і ў іх прасвечвай зярняткі праўды. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здань, ‑і, ж.
Вобраз нябожчыка, які ўзнікае ва ўяўленні містычна настроеных або псіхічна хворых людзей; прывід. // Створаны ва ўяўленні вобраз таго, чаго ў сапраўднасці няма. Чароўная здань расплылася, мары спалохана зніклі, асталася горкая ява праўды. Скрыган. Цвярозыя думкі перамешваліся з абрыўкамі ўспамінаў, сапраўднае, перажытае чаргавалася з нейкімі зданямі, страшэннымі пачварамі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ярчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца больш яркім; ззяць, зіхацець. Святло набліжалася і ярчэла даволі хутка, але раптам згасла. Кулакоўскі. Ярчэюць залатыя россыпы зор. Лынькоў. // перан. Станавіцца больш выразным, бачным, адчувальным. Толькі нязменна ярчэе Ленінскай праўды святло. Глебка. Людскія рукі ў працы нылі, А зрок ярчэў ад шчасця жыць. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыві́ць, крыўлю, крывіш, крывіць; незак., што.
Рабіць крывым, перакошаным, выгнутым. Крывіць туфлі. // Перакошваць у грымасе (твар, губы, рот). Не то ад дыму вусны [Рыгор] крывіць і вока правае прыжмурвае, не то здалёк яшчэ прабуе ўсміхацца Аўдолі. Крапіва. «Следчы» паціскае плячамі. Злая ўсмешка крывіць яго губы. Колас.
•••
Крывіць душой — быць няшчырым, наўмысна не гаварыць праўды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; незак., што.
1. Апрацоўваць культыватарам. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва. Пестрак.
2. Разводзіць, вырошчваць (расліны, злакі).
3. Развіваць, удасканальваць што‑н. якім‑н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго‑н. Казкі прасякнуты ідэяй грамадскага служэння, яны выхоўваюць у дзяцей пачуццё праўды і справядлівасці, культывуюць працавітасць, калектывізм, сціпласць. У. Калеснік.
[Ад фр. cultiver.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брахня́, ‑і, ж.
Разм. пагард. Няпраўда, хлусня, мана; паклёп, нагавор, абгавор. [Ціхан:] — Гітлераўцы тут брэшуць без дай меры штодня! А народ не верыць, не хоча верыць іхняй брахні, іхнім лістоўкам, іхнім газетам. Лынькоў. Я не хацеў, каб мой матэрыял назвалі брахнёй, і таму паставіў перад сабой задачу дакапацца да самай глыбіннай праўды. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)